Анаксагор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анаксагор
Ἀναξαγόρας
Anaxagoras.png
Дата нараджэньня прыбл. 500 да н. э.
Месца нараджэньня Клязамэны
Дата сьмерці 428 да н. э.
Месца сьмерці Лямпсак
Пэрыяд Старажытнагрэцкая філязофія
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці філязофія, матэматыка, астраномія

Анаксаго́р з Клязамэнаў (па-старажытнагрэцку: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клязамэны — 428 да н. э., Лямпсак) — старажытнагрэцкі філёзаф, матэматык ды астраном, пачынальнік атэнскай філязофскай школы.

Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іянійскіх філёзафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клязамэнах каля 500 году да н. э. З раньніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разьлічваць па сваім багацьці, ды пранікся філязофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыцьцём Атэнаў, што пачалося пасьля бліскучых перамог над пэрсамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Пэрыклам ды першым стаў пераказваць філязофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Пэрыкла, ягонымі вучнямі былі Фукідыд, фізык Архэляй ды Эўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элемэнты сусьвету, «каліўцы» (ці «гамэямэрыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусьветных якасьцяў ды кіруюцца касьмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія зьявы, як сонечнае ды месяцовае зацьменьне, землятрусы і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначваньне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да сьмерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Пэрыкла. Сьмяротны прысуд заменены быў выгнаньнем. Анаксагор пасяліўся ў Лямпсаку, дзе й памёр у 428 годзе. «Ня я страціў Атэны, але атэняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Анаксагорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў