Артур Комптан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Комптан
па-ангельску: Arthur Holly Compton
Дата нараджэньня 10 верасьня 1892(1892-09-10)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Вустар, Агаё, ЗША
Дата сьмерці 15 сакавіка 1962(1962-03-15)[4][1][3][…] (69 гадоў)
Месца сьмерці Бэрклі, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Прынстанскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык, ядзерны фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Унівэрсытэт Чыкага
Вядомы як адкрывальнік эфэкту Комптана
Навуковы кіраўнік H. L. Cooke
Вучні Winston H. Bostick, Robert S. Shankland
Узнагароды Нобэлеўская прэмія (1927)
Подпіс Выява аўтографу

Артур Голі Комптан (па-ангельску: Arthur Holly Compton; 10 верасьня 1892, Вустар, Агаё ЗША — 15 сакавіка 1962, Бэрклі, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 1927 г. за адкрыцьцё эфэкту расьсейваньня гама-выпраменьваньня на электронах.

Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Комптан нарадзіўся ў 1892 годзе ў сям’і Эліяса Комптана — дэкана факультэта Унівэрсытэта Вустара і Атэліі Кэтрын Augspurger. Брат Артура Карл таксама стаў фізыкам і потым быў рэктарам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту. У 1916 годзе працаваў ва ўнівэрсытэце Мінесоты. Сам Артур Комптан ў Прынстанскім ўнівэрсытэце абараніў дысэртацыі магістра, а ў 1918 годзе доктара філязофіі. Атрымаў стыпенцыю ад United States National Research Council і ў 1919—1920 гадох праходзіў практыку ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце (Кавендышская лябараторыя). У 1923 годзе пачаў выкладаць фізыку ва ўнівэрсытэце Чыкага. У 1934 годзе быў прэзыдэнтам Амэрыканскага Фізычнага Таварыства. У 1940 годзе атрымаў мэдаль Франкліна па фізыцы. Пасьля вайны стаў ганаровым старшынём Унівэрсытэта Джорджа Вашынгтона ў Сэнт-Люісе. Сувязі ў навуковых колах дазволілі Комптану запрасіць на працу ва ўнівэрсытэт шмат выбітных выкладчыкаў. 10 красавіка 1953 падаў у адстаўку. У 1955 годзе падпісаў сумесную Майнаускую заяву ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі супраць прымяненьня вайсковай сілы ў палітыцы[6]. Да 1961 году працягваў выкладаць ва Унівэрсытэце Джорджа Вашынгтона. У 1976 годзе ва ўнівэрсытэце Чыкага распачаліся лекцыі імя Комптана, якія праводзяцца двойчы на год і чытаюцца маладымі фізыкамі пра самыя сучасныя напрамкі разьвіцьця фізыкі[7].

Артур Комптан на вокладцы часопіса Time

Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапанаваў новы мэтад, як выявіць абарачэньне Зямлі. Пры дасьледаваньні расьсейваньня гама-выпраменьваньня на вольных (слаба зьвязаных з атамам) электронах адкрыў эфэкт, які атрымаў назву эфэкт Комптана. Само расьсейваньне гама-квантаў на электронах з далейшым зьмяненьнем энэргіі паказвае наяўнасьць у іх уласьцівасьцяў часьціц і даказвае квантавую прыроду сьвятла. За гэтае адкрыцьцё ў 1927 годзе Комптану прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (разам з Чарлзам Ўілсанам). У 1931 годзе выказаў гіпотэзу пра свабоду чалавека грунтуючыся на высновах квантавай фізыкі. Зьвязваў элемэнтарныя квантавыя зьявы з умяшальніцтвам Бога[8]. Прапанаваў мэтад рэгістрацыі гама-квантаў праз электроны аддачы (падобны мэтад незалежна ад яго распрацавалі нямецкія фізыкі Вальтэр Ботэ ды Ганс Гайгер). У 1941 годзе далучыўся да стварэньня ядзернай зброі. Ён узначаліў групу, якая дасьледавала ўласьцівасьці ды мэтады вырабу ўрану. У 1942 годзе Комптан прызначыў Робэрта Апэнгаймэра галоўным тэарэтыкам групы. У 1942 годзе Комптан удзельнічаў у пабудове першага ядзернага рэактара ў Чыкага. Была пастаўленая задача стварыць ядзерны зарад да студзеня 1945 году. Навукоўцы спазьніліся ўсяго на паўгоду.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Arthur Holly Compton // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ COMPTON ARTHUR HOLLY // Encyclopædia Universalis (фр.)Encyclopædia Britannica.
  3. ^ а б Arthur Holly Compton // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ Комптон Артур Холли // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ Ф.Гернек. Пионеры атомного века.. Москва:"Прогресс", 1974. С.36.
  7. ^ Compton lectures (анг.)
  8. ^ Ф.Гернек. С. 247.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Комптансховішча мультымэдыйных матэрыялаў