Балота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Балота

Бало́та — залішне ўвільготнены кавалак зямлі, які парос спэцыфічнай балотнай расьліннасьцю.[1]

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць наступныя прынцыпы ўтварэньня балотаў:[1]

  • забалочваньне глебы
  • зарастаньне вадаёмаў

У балотах звычайна адбываецца назапашваньне расьлінных рэшткаў, якія часткова падгнілі, і ўтварэньне торфу.

Геаграфічныя асаблівасьці распаўсюджваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балоты найбольш сканцэнтраваныя ў лясной зоне Паўночнай часткі паўшар’я. У межах Эўразійскага кантынэнту пашыраныя на Поўдні Эўрапейскай часткі, на Палесьсі, у Заходняй Сібіры, на Камчатцы і ў іншых краёх.[1]

На тэрыторыі Беларусі балоты разьмяркоўваюцца нераўнаважна.

Найбольшыя балоты разьмешчаныя ў Берасьцейскай вобласьці:

Паводле асаблівасьцяў разьвіцьця й торфаўтварэньня ў Беларусі вылучаюць 5 тарфяных краёў.[1]

Тыпы балотаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці ад мініральнага жыўленьня:

Паводле тыпу расьліннасьці:

  • лясныя
  • хмырэзнікавыя
  • травяныя
  • мохавыя

Паводле мікрарэльефу:

  • далінныя
  • поймавыя
  • сьхілавыя
  • водападзельныя

Жывёлы, птушкі й расьліны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У расьліннасьці залежна ад тыпу балотаў пашыраны эў-, меза-, і алігатрофныя расьліны.

У жывёльнім сьвеце пераважаюць балотныя птушкі, месцамі трапляюцца ахоўныя (белыя курапаткі, журавы шэрыя).

Сакральнае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Kacмаганічная сымболіка балота зьвязана i зь яго рэальнымі ўласьцівасьцямі — гэта беспарадкавая сумесь зямлі й вады, першасных элемэнтаў, зь якіх утвараўся будучы Космас. Таму балоты — улюбёныя мейсцы бытаваньня розных нячысьцікаў, якія пераймаюць функцыі антаганістаў бога ў акце стварэньня.[2]

Прыроднае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вялікіх балотных прасторах утвораны рознага кшталту ахоўныя тэрыторыі:

Гідралягічныя заказьнікі:

Батанічныя заказьнікі лекавых расьлінаў:

Многія балоты абвешчаны заказьнікамі-журавіньнікамі:

Гаспадарчае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нявысушаныя нізінныя балоты выкарыстоўваюцца ў якасьці прыродных сенажацяў.

Асушаныя балоты выкарыстоўваюцца пад травы, гародніну, збожжавыя, тэхнічныя й сіласныя расьліны, для здабычы торфу.

Асноўныя паказчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі тарфяныя балоты займаюць 2,5 мільёнаў гэктараў з запасам торфу-сырцу 31,3 мільярдаў кубічных мэтраў.[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д А. П. Підоплічка. Балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 222
  2. ^ Л. Дучыц, У. Лобач, С. Санько. Балота // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 41—42

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Балотасховішча мультымэдыйных матэрыялаў