Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Бельскі павет
Powiat bielski
POL powiat bielski (podlaski) COA new.svg
POL powiat bielski (podlaski) flag.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Уваходзіць у Падляскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Бельск-Падляскі
Найбуйнейшыя гарады Бранск
Стараста Славамір Юры Снарскі
Афіцыйныя мовы польская
Мовы ва ўжытку польская, падляская
Насельніцтва (2014) Red Arrow Down.svg57 399[1]
Шчыльнасьць 41,48 чал./км²
Плошча 1385,2 км²
Месцазнаходжаньне Бельскага павету
Бельскі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Летні час UTC+2
Скарачэньне CET
Тэлефонны код (+48) 85
Код аўтам. нумароў BBI
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бельскі павет (па-польску: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Створаны ў 1998 року ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы.

Адміністрацыйны цэнтар — горад Бельск-Падляскі. Акрамя яго, у складзе павету знаходзіцца яшчэ адно места — Бранск.

На поўдні Бельскі павет мяжуе з Сямяціцкім паветам, на захадзе — зь Высокамазавецкім, на поўначы — зь Беластоцкі, а на ўсходзе — з Гайнаўскі паветам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бельск зьяўляўся цэнтралным пунктам для станаўленья будучага бельскага павету. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да 13 ст., калі гэтыя землі падлягалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасьце, але ў 13 ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павету аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 году бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу 14 ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Фінальна бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе дарагічынскай землі ўваходзіла ў Троцкае ваяводзтва. Яшчэ з канца 14 ст. абшар сёньняшняга бельскага павету (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у навакольлі Бельска ды на ўсход ад яго з канца 15 ст. і асабліва ў 16 ст. засяляўся мужыкамі з раёну Дарагічына і Берасьця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасьць земляў на захадзе сёньняшняга павету і вялікакняская (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца 19 ст.. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляскага ваяводзтва і зь ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняга павету апынуўся пад уладаньнем Каралеўства Прусіі, а пасьля Тыльзіцкага пагадненьня 1807 г. адыйшоў у склад Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. З 1842 г. у складзе Гарадзенскай губэрні. Пасьля Першай сусьветнай вайны па рашэньні польскай Рады Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводзтва. Ахопліваў ён сабою таксама абшары сёньняшніх Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў. Быў зьліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзеляны на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэляўскі і Сямяціцкі раёны. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павету быў адлучаны новаствораны Сямяціцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і рэактываваны ў 1998 г.[2].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ludność. Stan i struktura ludności oraz ruch naturalny w przekroju terytorialnym w 2014 r. Stanu w dniu 30 VI 2014(пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 3 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Zbigniew Romaniuk Zarys historii powiatu bielskiego(пол.). Powiat bielski. Праверана 3 чэрвеня 2015 г.