Блізьняты (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блізьняты
Блізьняты
Лацінская назва Gemini
 · у родным склоне Geminorum
 · скарот Gem
Простае ўзьняцьцё 7г
Схіленьне +20°
Квадрант NQ2
Плошча 514 кв. гр. (30-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 80
Зорак з плянэтамі 8
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 4
Найярчэйшая зорка β Gem (1,15m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 251
(17,99 сьв. г., 5,52 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Мэтэорныя патокі Гемініды
Памежныя сузор’і Рысь
Возьнік
Цялец
Арыён
Адзінарог
Малы Пёс
Рак
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага.

Блізьняты (па-лацінску: Gemini, Gem) — задыякальнае сузор’е ў паўночным паўшар’і. Гэта адно з 48 сузор’яў, апісаных Пталемэем у II стагодзьдзі нашай эры. Назва паходзіць ад Дыяскураў, сыноў-блізьнятаў Леды Кастара і Палідэўка (ў лацінізаванй форме Полюкс). Сымбалем сузор’я зьяўляецца (Юнікод ).

Палажэньне на небе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блізьняты на начным небе зь лініямі, што злучаюць асноўныя зоркі.

Блізьняты знаходзяцца паміж Цяльцом на захадзе і Ракам на ўсходзе, на поўнач ад Блізьнятаў ляжаць Возьнік і Рысь, а на поўдні — Адзінарог і Малы Пёс. Сонца праходзіць праз задыякальнае сузор’е Блізьнятаў з 21 чэрвеня да 21 ліпеня кожны год.

Лепей за ўсё за Блізьнятамі назіраць ноччу на працягу студзеня-лютага. У красавіку-траўні сузор’е можна назіраць акурат па заходзе сонца на захадзе. У сярэдзіне жніўня раніцай, да ўзыходу Сонца, Блізьнятаў можна пабачыць над гарызонтам на ўсходзе.

Лягчэй за ўсё знайсьці сузор’е можна, знайшоўшы спачатку дзьве яго найярчэйшыя зоркі — Кастар і Полюкс: яны ляжаць на ўсход ад характэрнага астэрызму ў Цяльцы ў форме літары V. У лякацыі сузор’я таксама могуць дапамагчы тры блізкаразьмешчаныя зоркі з пояса Арыёна. Таксама можна правесьці ўяўную лінію паміж Плеядамі у сузор’і Цяльца і Рэгулам, найярчэйшай зоркай Ільва, прыкладна ўздоўж экліптыкі — лінія будзе праходзіць проста пад Кастарам і Полюксам.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найярчэйшымі зоркамі Блізьнятаў зьяўляюцца Кастар і Полюкс. Паводле баераўскіх абазначэньняў Кастар зьяўляецца «альфай», але насамрэч найярчэйшай зоркай зьяўляецца Кастар, а ўжо потым Полюкс. Кастар — 6-кратная зорная сыстэма за 49,8 сьв. гадоў ад Зямлі, якая выглядае для наўзброенага вока як сіне-белая зорка зорнай велічыні 1,6. У гэтай сыстэме можна знайсьці дзьве спэктральна-падвойныя зоркі (зорныя велічыні 1,9 і 3,0) з пэрыядам у 470 гадоў. Аддалены чырвоны карлік таксама зьяўляецца часткай гэтай складанай сыстэмы — гэта зацьменна-падвойная зьменная тыпу Альголя з пэрыядам у 19,5 гадзін, зорная велічыня вагаецца ў дыяпазоне 9,8—9,3. Бэта Блізьнятаў — Полюкс — найярчэйшая зорка Блізьнятаў, не зважаючы на абазначэньне. Гэта аранжавы гігант зорнай велічыні 1,2 за 34 сьв. гады ад Зямлі. Неадпаведнасьць яскравасьці і абазначэньняў Кастара і Полюкса вынікае з памылкі, зробленай самім Ёганам Баерам, калі ён надаваў зоркам свае абазначэньні ў 1603 годзе.[1]

Акрамя вышэй памянутых, у сузор’і месьцяцца і іншыя зоркі, у тым ліку кратныя сыстэмы. Так, Гама Блізьнятаў з традыцыйнай назвай Альгена — сіне-белая зорка з зорнай велічынёй 1,9 за 105 сьв. гадоў ад Зямлі. Дэльта Блізьнятаў (Васат) — доўгапэрыядычная падвойная зорка за 59 сьв. гадоў ад Зямлі. Першасны кампанэнт ёсьць белай зоркай зь велічынёй 3,5, а другасны — аранжавы карлік з зорнай велічынёй 8,2. Пэрыяд складае больш як 1000 гадоў, а кампанэнты можна адрозьніць у сярэдні аматарскі тэлескоп. Эпсылён Блізьнятаўаптычная падвойная зорка. Першасны кампанэнт — жоўты звышгігант зорнай велічыні 3,1 за 900 сьв. гадоў ад Зямлі. Аптычны яе спадарожнік з зорнай велічынёй 9,2 бачны ў біноклі і малыя тэлескопы.[1]

Дзэта Блізьнятаў таксама ёсьць аптычнай падвойнай зоркай. Першасная зорка ўваходзіць у клясу Цэфэідаў і зьяўляецца жоўтым звышгігантам з пэрыядам у 10,2 дня і зорнай велічынёй ад 4,2 да 3,6, знаходзіцца за 1200 сьв. гадоў ад Зямлі. Яе кампаньён з зорнай велічынёй 7,6 бачны ў біноклі і малыя аматарскія тэлескопы. Эта Блізьнятаў — падвойная зорка са зьменным кампанэнтам. Маючы пэрыяд абарачэньня, роўны 500 гадам, і знаходзячыся за 350 сьв. гадоў ад Зямлі, зорку можна разьмеркаваць на кампанэнты, маючы хіба вялікі аматарскі тэлескоп.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блізьняты — знак задыяку
  • Джэміні — праграма пілятаваных караблёў NASA з магчымасьцю выхаду ў адкрыты космас. Назва супадае з лацінскай назвай сузор’я Блізьняты — Gemini

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ridpath & Tirion 2001. С. 150—152.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блізьняты (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 07г 00х 00с, +20° 00′ 00″