Сэкстант (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэкстант
Сэкстант
Лацінская назва Sextans
 · у родным склоне Sextantis
 · скарот Sex
Простае ўзьняцьцё 10г
Схіленьне
Квадрант SQ2
Плошча 314 кв. гр. (47-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 28
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 5
Найярчэйшая зорка α Sex (4,49m)
Найбліжэйшая зорка LHS 292
(14,80 сьв. г., 4,54 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Мэтэорныя патокі Сэкстантыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.

Сэкста́нт (па-лацінску: Sextans, Sex) — невялікае экватарыяльнае сузор’е, створанае ў 1687 годзе Янам Гэвэліем у гонар сэкстанта — астранамічнага інструмэнта, якім ён часта карыстаўся ў сваіх назіраньнях.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Сэкстант у начным небе.

Сузор’е Сэкстант займае даволі цёмную частку неба, якая ня мае моцнай канцэнтрацыі яскравых аб’ектаў. Адзінай зоркай з больш як пятай зорнай велічынёй зьяўляецца α Сэкстанта з зорнай велічынёй 4,49m. У сузор’і маецца колькі падвойных зорак, у тым ліку γ, 35 і 40 Сэкстанта. Таксама ёсьць некалькі адметных зьменных зорак, як то β, 25, 23 Сэкстанта і LHS 292. Адзіным вартым увагі аб’ектам глыбокага космасу зьяўляецца NGC 3115 — павернутая да нас плоскасьцю лінзападобная галяктыка. Побач з Сэкстантам праходзіць экліптыка, дзякуючы чаму Месяц і некаторыя плянэты, здараецца, праходзяць праз сузор’е.

Сэкстант B — карлікавая няправільная галяктыка зорнай велічыні 6,6, ляжыць за 4,3 млн сьв. гадоў ад Зямлі, уваходзіць у Мясцовую групу галяктык.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Levy 2005, ст. 178.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Levy, David H. Deep Sky Objects. — Prometheus Books, 2005. — ISBN 1-59102-361-0
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэкстант (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 10г 00х 00с, +00° 00′ 00″