Болькава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Болькава
трансьліт. Boĺkava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 72 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′43.99″ пн. ш. 26°25′54.01″ у. д. / 54.8622194° пн. ш. 26.4316694° у. д. / 54.8622194; 26.4316694Каардынаты: 54°51′43.99″ пн. ш. 26°25′54.01″ у. д. / 54.8622194° пн. ш. 26.4316694° у. д. / 54.8622194; 26.4316694
Болькава на мапе Беларусі ±
Болькава
Болькава
Болькава
Болькава
Болькава
Болькава

Бо́лькава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1840 годзе маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У 1840—1913 гг. тут працавала вінакурнае прадпрыемства, з 1913 годзе быў паравы рухавік (пазьней прадпрыемства вядома як Болькаўскі спіртзавод, цяпер завод кармавых дражджэй). У 1904 годзе маёнтак Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету, уладаньне памешчыка Бышэўскага, 41 жыхар.

З 12.10.1940 году вёска ў Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.

У 1945 годзе адноўлены спіртзавод, з сакавіка 1960 вёску і завод у складзе саўгасу «Свір» (цэнтар — мястэчка Сьвір]]), з 04.09.1991 г. — калгасу «Сьвір».

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Болькава ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960 год — 110 жыхароў
  • 1997 год — 38 двароў, 100 жыхароў
  • 2009 год — 72 чалавекі[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі