Ключаткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ключаткі
трансьліт. Kliučatki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 7 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′11.99″ пн. ш. 26°29′22.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.4897194° у. д. / 54.8533306; 26.4897194Каардынаты: 54°51′11.99″ пн. ш. 26°29′22.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.4897194° у. д. / 54.8533306; 26.4897194
Ключаткі на мапе Беларусі ±
Ключаткі
Ключаткі
Ключаткі
Ключаткі
Ключаткі
Ключаткі

Ключа́ткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1868 годзе існавалі 2 вёскі Ключаткі — у Сьвірскай воласьці (5 двароў, 43 жыхары) і ў Шэметаўскай воласьці (2 двары, 19 жыхароў) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У 1904 годзе адпаведна 75 і 55 жыхароў, ў 1908 годзе 8 двароў, 54 жыхара і 8 двароў, 59 жыхароў.

З 12.10.1940 году вёска ў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.

У 1949 годзе створаны калгас «Перамога». З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Свір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 4.09.1991 г. — у складзе калгасу «Сьвір».

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960 год — 88 жыхароў
  • 1997 год — 13 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 7 чалавек[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі