Бутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Butter
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бутэр, Ботар, Бутыр
Зьвязаныя імёны Гарбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутар»

Бутар (Бутэр, Бутыр), Ботар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Ботар або Бутар, пазьней Бутэр (Botthar, Butaharjis[1], Butter) і Гербота (Herbothe) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Botticher, Regiomontanus Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Ходоръ Бутыревичъ (26 траўня 1520 году)[8]; Михайло Бутеревичъ, въ него сыновъ два Ясько, Онцыпоръ (23 кастрычніка 1597 году)[9]; Iwan Butyra, pryhonnik (1722 год)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутэры — парафіяне царквы ў Чашніках на 1888—1905 гады[12].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дворышча Бутэраўшчызна (Бутеревщизна) у сяле Дубае[13].

На 1906 год існавала вёска Ботары (Баторы) у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[14].

На памежжы гістарычных Аршаншчыны і Віцебшчыны існуе вёска Бутары, на гістарычнай Віцебшчыне — вёска Бутрава.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 111.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 767.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 496.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
  9. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 617.
  10. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 310.
  11. ^ Яўген Анішчанка, Дяковщина инвентарь 1776 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 сьнежня 2018 г.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Приход и прихожане церкви Чашники Лепельского уезда, Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 чэрвеня 2015 г.
  13. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 3.
  14. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 111.