Эйнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Einar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eino + Hari
Eich + Nero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Айнар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйнар»

Эйнар, Айнар — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Агенар, Эйнар або Айнар (Agenar, Einar, Ainar[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) / эйн- (айн-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Эйнар складаецца з асноваў -эйх- (-эй-) і -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[8]. Такім парадкам, імя Эйнар азначае «захаванае лязо»[3].

У Польшчы ў 1770 годзе адзначалася прозьвішча Ejnerowicz[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eynur, Eywild, Eynuren bruder (26 траўня 1390 году)[10]; Геинур (1413—1424 гады)[11]; Еинару чоловекъ у Крожах (1440—1492 гады)[12]; Саку Еинаровичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[13]; domino Bogdano Oynarowicz (8 сакавіка 1485 году)[14]; бояре немоноитские… Наць Аинарович (26 верасьня 1495 году)[15]; имене отчинное держали у Аинском повете на имя Аинаровичи (3 сакавіка 1514 году)[16]; Петраш Еинаровичъ (1528 год)[17]; Петръ и з братею Оинаровичи (1 ліпеня 1542 году)[18]; Pan Jan Eynarowicz… s panią Wojciechową Eynarowiczową[19], Pan Jeronim Eynarowicz[20] (1621 год); Hieronim Eynerowicz[21], Jan Eynarowicz[22] (1690 год); Eynarowicze… Eynary… Oynarowicze (1744 год)[23].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эйнаровічы (Ejnarowicz) — прыгонныя зь вёскі Варашылкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[28].

Эйнаровічы гербу Бялыня — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[29].

Эйнаровічы (Ejnarowicz) гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].

На 1906 год існаваў фальварак Енараўка (Енароўка) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[31].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Айнаравічы, на гістарычнай ТроччынеЭйнаравічы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 34.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 39.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 426.
  10. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 23.
  11. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 386.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  14. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 400.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 84.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 225.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
  18. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 23.
  19. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 44.
  20. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 45.
  21. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 106.
  22. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 37.
  23. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  24. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 316.
  25. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 100.
  26. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  27. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 349.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 64.
  29. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 468.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 265.
  31. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 284.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]