Гастрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хранічны гастрыт, выкліканы заражэньнем хэлікабактэрыяй

Гастрыт (стар.-грэц. γαστήρстраўнік) — запаленьне сьлізьніцы страўніка праз празьмернасьць або парушэньне выпрацоўкі салянай кісьлі. Замінае засваеньню пажыўных рэчываў і вітамінаў. Ускладненьне выклікае малакроўе, язвавую хваробу і рак страўніка. Ад хваробы пакутуе палова насельніцтва Зямлі.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіделеньню хваробы спрыяе штодзённае 6-разовае харчаваньне цёплай ежай (+40°C), вячэра за тры гадзіны да сну, працяглае і стараннае перажоўваньне ежы і ўжываньне гародніны ў адварным, запечаным і тушаным выглядзе. Карысна ўжываць кашы (акрамя проса), макароны, поснае мяса, нятлустую рыбу і птушку, яйкі ўсьмятку, някіслыя гатункі яблыкаў і бананы. Павышаную кісьліннасьць здымаюць абвалакальныя вырабы (кісель, гароднінны, крупяны і малочны супы-пюрэ) і неразьведзенае малако.

Варта пазьбягаць ужываньня грубай, смажанай, тлустай і зноў разагрэтай (старой) ежы, тушаных ва ўласным соку мяса і рыбы, кансэрваў у тамаце, сьвініны і крутых яек, кіслых і нясьпелых садавіны і ягадаў, як і газаваных і халодных напояў. Пажадана ўнікаць прыёму ў ежу грыбных булёнаў, сырой гародніны, саленьняў, марынадаў, вострых закусак, цыбулі і часныку, цытрусавых і іх сокаў, здобнага цеста і сьвежага чорнага ды дражджавога хлеба[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе зьменлівы расклад харчаваньня, стрэс, жаваньне гумкі на галодны страўнік і ўжыцьцё вострых прыправаў (гарчыца і перац), вяндліны і кансэрваў, тытунепаленьне, піцьцё сьпіртовых напояў, заражэньне хэлікабактэрыяй і цукровы дыябэт[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз пякотку, боль пад лыжачкай, млоснасьць і кіслы прысмак у роце. Пры паніжанай кісьліннасьці адзначаецца адчуваньне цяжару ў жываце, адрыжка паветрам, непрыемны пах у роце і зьніжэньне апэтыту[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гастрытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў