Герб Паўночнай Македоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Рэспублікі Македоніі»)
Герб Рэспублікі Паўночнай Македоніі

Герб Рэспублікі Паўночнай Македоніі прыняты народным зборам Македоніі 27 ліпеня 1947 году. Дызайн гербу заснаваны на гербе СССР. Герб уяўляе толькі пэйзажную характарыстыку і ня ўтрымоўвае ніякіх гістарычных сымбаляў Македоніі. На гербе намаляваныя горы, вада (сымбалізуе рэкі) і сонца, герб апраўляюць асноўныя культуры, якія гадуюцца ў Македоніі (пшаніца, мак, тытунь і бавоўна). Унізе разьмешчаная стужка, вышытая народным арнамэнтам. Зьверху — чырвоная пяціканцовая зорка.

У 1991 годзе, калі Македонія атрымала незалежнасьць, устала пытаньне аб новым дзяржаўным гербе, аднак усе прапанаваныя варыянты былі адхіленыя і быў захаваны герб сацыялістычнай Македоніі. У 2009 годзе герб быў зьменены — была прыбрана камуністычная зорка.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Паўночнай Македоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў