Герб Нарвэгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Нарвэгіі

Герб Нарвэгіі — адзін з найстарэйшых эўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад гербу каралеўскай сям’і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 траўня 1992 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хаакан Стары выкарыстоўваў шчыт са львом. Раньнія зьвесткі аб яго колерах утрымоўваюцца ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.

У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і срэбную сякеру да выявы льва.

Дызайн гербу пасьлядоўна зьмяняўся на працягу доўгіх гадоў. У позьнім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобная на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манэты. Афіцыйна алебарда была замененая сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд гербу для караля і ўрада ізноў быў зьменены, вернуты сярэднявечны ўзор, з трохкутным шчытом і вэртыкальна пастаўленым львом. Адказным за гэту выяву быў мастак Эліф Пэтэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і зьлёгку зьменены з дазволу караля 20 траўня 1992 году.

Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак падчас Другой сусьветнай вайны Квісьлінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.

Каралеўскі герб

Каралеўскі герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гербе каралеўскага дому леў выкарыстоўваецца з 1905 году. Вакол шчыта стужка ордэна Сьвятога Олафа. Шчыт усталяваны на каралеўскі гарнастаевы плашч і ўвянчаны нарвэскай каралеўскай каронай.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Нарвэгіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў