Герб Мальты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Мальты

Герб Мальты ў яго сучасным абліччы апісаны ў акце аб эмблемах і пячатках рэспублікі Мальты ад 1988 году наступным чынам. Шчыт, які ўяўляе сабой геральдычную выяву сьцяга Мальты, над шчытом залатая сьцяна-карона з васьмю вежамі (відаць толькі пяць), што сымбалізуе ўмацаваньні Мальты і азначае горад-дзяржава. Вакол шчыта дзьве галіны: справа аліўкавая, зьлева — пальмавая, якія азначаюць мір і прыроду Мальты, перавязаныя ўнізе белай з чырвоным вываратам стужкай, на якой загалоўнымі чорнымі літарамі напісана: «Repubblika ta' Malta» (Рэспубліка Мальта па-мальтыйску).

Герб, які выкарыстоўваўся ў 1964—1975 гадах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Мальты ў 1964—1975 гадах

У 19641975 гадах на гербе было намалявана два дэльфіны, якія трымалі выяву сьцяга Мальты, апраўленае з аднаго боку пальмавай, а з другога — аліўкавай галіной, якія азначаюць адпаведна перамогу і мір. Уверсе разьмяшчалася карона ў форме крэпасьці з васьмю васьмікутнымі вежамі, зьмешчаная на шаломе зь белай і чырвонай стужкамі. Унізе — сінія хвалі, якія азначаюць разьмяшчэньне ў Міжземным моры, васьміканцовы мальтыйскі крыж, зьвязаны з ордэнам Сьвятога Джона, стужка з дэвізам «Virtute et Constantia» (доблесьць і ўстойлівасьць). Сёньня гэты дэвіз выкарыстоўвае ордэн Мэрыта.

Герб, які выкарыстоўваўся ў 1975—1988 гадах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 ліпеня 1975 году (год пасьля таго, як Мальта стала рэспублікай) быў прыняты новы герб. Ён адлюстроўвае сцэну на берагу: узыходзячае сонца, мальтыйская лодка dgħajsa на вадзе, вілы і лапата на беразе, справа расьце апунцыя (від кактуса). Усе гэтыя сымбалі ў некаторай ступені зьвязаныя з Мальтай. Пад гэтай выявай напісана новая назва краіны — Repubblika ta' Malta (Рэспубліка Мальта).

Гэты герб можна было ўбачыць на манэтах, якія былі ў звароце да 1 студзеня 2008 году, пакуль Мальта не перайшла на эўра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Мальтысховішча мультымэдыйных матэрыялаў