Гомельскі чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гомельскі вакзал.

Гомельскі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Гомелю: Жлобін, Васілевічы і Каленкавічы, Навазыбкаў (Расея). У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Гомелю вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Работнікі Гомельскага вузлу ў 1898 годзе.

Чыгунка ў месьце Гомель пачала разьвівацца з адкрыцьця ў 1886 годзе Лунінец-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад Палескіх чыгунак, управа якіх знаходзілася ў Вільні. Уведзеная ў работу лініі Лунінец-Гомель, Гомель-Бранск. Станцыя Гомель з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.

У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Вучылішча разьмяшчалася ў аднапавярховым драўляным спэцыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў Беларусі). Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз чыгуначны вузел пачаўся ў 19 ст. У час паўстаньня 1863 году на чыгунцы ў месьце былі баі паўстанцаў і расейскага войска. З 1917 па 1921 гады вузел не рабіў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бальшавікі сустракаюць воінаў-інтэрнацыяналістаў з Кітаю. Плошча Прывакзальная, 1919 год.

Выступленьне 67-га і 68-га палкоў 2-й (Тульскай) брыгады 8-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі пачалося як спантанны бунт чырвонаармейцаў, незадаволеных прымусовай мабілізацыяй і адпраўкай на фронт. На ўчастку фронту пад Оўручам з-за тактычнага праліку камандаваньня брыгады два батальёны 68-га палка трапілі пад двухдзённы артылерыйскі абстрэл з боку УНР. У выніку полк адступіў на ст. Славечна, дзе сустрэў 67-ы полк, які прыбыў у якасьці папаўненьня з Гомеля. Зноў прыбыўшыя адмовіліся выступаць на пазіцыі, арганізавалі стыхійнае веча, дзе прынялі рашэньне дэзэртыраваць з фронту, каб вярнуцца дадому, у Тульскую губэрню. Дабраўшыся да ст. Каленкавічы, брыгада абірае на мітынгу «Палескі паўстанцкі камітэт».

У ноч на 24 сакавіка брыгада прыбывае ў Гомель на 11 эшалонах і патрабуе ў мясцовых бальшавіцкіх уладаў прадастаўленьня паравозаў для далейшага руху на Бранск і Тулу. Пасьля доўгіх нарад з Цэнтрам і Бранскам гомельскія бальшавікі згаджаюцца з патрабаваньнямі паўстаўшай брыгады і гатовыя даць ёй усё неабходнае. Аднак сітуацыя пасьпела зьмяніцца. У паўстанцаў зьявіўся правадыр — былы штабс-капітан, а цяпер загадчык гасчасткай 68-га палка член РСДРП Уладзімер Стракапытаў. Выступіўшы на салдацкім мітынгу ў Гомелі, Стракапытаў пераканаў чырвонаармейцаў, што ісьці далей у бок Тулы будзе самагубствам і прапанаваў «уладкавацца» ў Гомелі. Пасля чаго быў прызваны прысутнымі ўзначаліць паўстанцкія войскі ў якасьці ваяводы.

Увечары 24 сакавіка мяцежнікі захапілі Гомельскі чыгуначны вузел, гарадскую турму, тэлеграф, артылерыйскія склады, савецкія ўстановы. Група партыйных і савецкіх работнікаў з атрадам УЧК, інтэрнацыяналістамі і міліцыяй (300 чалавек, узброеных вінтоўкамі і двума кулямётамі) спрабавалі супраціўляцца «арміі Расейскай народнай рэспублікі» ў гасьцініцы «Савой», але пасьля пачатку артылерыйскага абстрэлу неўзабаве здаліся і былі зьмешчаныя ў турму.

На наступны дзень зь іх былі адабраныя ў якасьці заложнікаў найбольш вядомыя партыйныя работнікі і кіраўнікі: Сямён Камісараў (старшыня Рэўкома), Іван Ланге (старшыня ПЧК), Сяргей Бочкін (кіраўнік справамі ПЧК), Леў Файншмідт (нам. старшыні ПЧК), Песя Каганская (сакратар Рэўкома, грамадзянская жонка І. Ланге), Мікалай Білецкі (рэдактар газеты «Весткі Рэўкаома г. Гомеля і павета»), гарадзкі ваенны камісар Якаў Фрыд, камісар аддзелу юстыцыі Барыс Аўэрбах-Падгорны, супрацоўнік Земаддзела і актыўны ўдзельнік вобыскаў ПЧК Зэлік Песін і іншыя. Перад адыходам мяцежнікаў з Гомеля, у ноч на 29 сакавіка, усім ім быў вынесены смяротны прысуд па рашэньні Палескага паўстанцкага камітэта. Падпісаў прысуд У. Стракапытаў.

У ноч на 29 сакавіка падышоўшыя з трох бакоў часткі Чырвонай Арміі і камуністычныя атрады вымусілі паўстанцаў пакінуць Гомель. Паўстанцкая армія адышла на эшалонах за Дняпро і накіравалася на ўзьяднанне з арміяй Пятлюры да горада Мазыр (які быў захоплены атаманам Ерашэвічам 27 сакавіка пры садзейнічанні атрада тульскіх паўстанцаў). Па дарозе мяцежнікі захапілі з боем станцыі Васілевічы, Нахаў, Галявіцы і 31 сакавіка наблізіліся да Калінкавічаў на 9 вёрст. Аднак разьведка паказала, што мост праз Прыпяць, які вёў у Мазыр, падарваны чырвонымі. З боку Гомеля, тым часам, падышоў бронецягнік з атрадам кітайцаў. Паўстанцкая армія была вымушаная пакінуць свае эшалоны і пешым парадкам прайсьці да вёскі Юравічы. Пасьля чаго на працягу сутак паўстанцы з дапамогай мясцовых жыхароў фарсіравалі раку Прыпяць і такім чынам перайшлі лінію фронту. Паводле ацэнак Стракапытава, зь ім прыбылі ва УНР 6 тысяч чалавек. Астатнія чырвонаармейцы і ваенспэцы трапілі ў палон да чырвоных.

Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе.

Далейшая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гомельскі вузел пад уладаю немцаў. Выява 1942 году.

Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944 гады. У 1944 годзе СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.

Цягнік перад вакзалам ўху Гомелі. 13 лістапада 2016 году.

Чыгуначны вакзал станцыі Гомель быў пабудаваны ў 1890-я гады. У 1946 годзе вакзал быў рэканструяваны і адноўлены. 26 лістапада 1996 года да 125-годзьдзю Беларускай чыгункі быў пабудаваны прыгарадны вакзал. 20 сьнежня 2002 года пабудаваны і ўведзены ў эксплюатацыю новы падземны пераход (тунэль), а таксама рэканструяваны стары тунэль і пасадачныя плятформы і ўведзены ў работу 27 чэрвеня 2003 года.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]