Бранск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бранск
Coat of Arms of Bryansk (Bryansk oblast).png
Герб Бранску
Першыя згадкі: 985
Былыя назвы: Дзебранск, Бранск-Северскі
Вобласьць: Бранская
Раён: Бранскі
Насельніцтва: 413 880 (2008)
Тэлефонны код: +7 4832
Паштовы індэкс: 241
Аўтамабільны код: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′ пн. ш. 34°22′ у. д. / 53.25° пн. ш. 34.367° у. д. / 53.25; 34.367Каардынаты: 53°15′ пн. ш. 34°22′ у. д. / 53.25° пн. ш. 34.367° у. д. / 53.25; 34.367
Бранск на мапе Расеі
Бранск
Бранск
Бранск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бранск — горад у Расейскай Фэдэрацыі, на абодвух берагах ракі Дзясна пры ўпадзеньні ў яе Болвы і Сьнежаці. Адміністрацыйны цэнтар Бранскай вобласьці. Насельніцтва 411 798 (2009).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Бранску

Упершыню горад згадваецца ў Іпацьеўскім летапісы як «Дзебранск» пад 1146 годам[1], пазьней — ува Ўваскрасенскім, Лаўрэнцеўскім, Траецкім летапісах і іншых крыніцах.

Дакладная дата заснаваньня Бранску невядомая, але ўскосныя паказаньні на яе ўтрымоўваюцца ў раньніх рускіх летапісах і адносяцца да канца X ст. Археалягічныя дадзеныя, атрыманыя пры раскопках старога гарадзішча на Чашыным кургане ў 19761979 гадох, паказваюць на тое, што горад на тэрыторыі цяперашняга Бранску паўстаў у апошняй чвэрці X ст. Зыходзячы з гэтых і іншых зьвестак, умоўным годам заснаваньня Бранску лічаць 985.

Пасьля пажару ў гарадзішчы на Чашыным кургане горад быў наноў збудаваны на Пакроўскай гары. Летапісныя крыніцы згадваюць пра места ў 1146 годзе.

Старажытны Бранск уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Пасьля разбурэньня ў 1239 годзе Чарнігава, Ноўгарада-Северскага і іншых гарадоў княства мангола-татарамі было ўтворанае (у 1246 годзе) удзельнае Бранскае княства, а першым бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, затым яго сын Алег. Аднак пасьля пастрыжэньня апошняга ў манахі бранскі і чарнігаўскі стальцы засталіся вакантнымі і Бранск перайшоў пад уладу смаленскіх князёў.

Сутокі Дзясны і Болвы

У 1310 годзе бранцы ня вытрымалі нападу татараў, іхны князь Сьвятаслаў быў забіты ў баі, і з тых часоў бранскія князі атрымлівалі дазвол на княжаньне ад Арды. Апошні князь бранскі і смаленскі Васіль атрымаў ярлык на княжаньне ад мангольскіх ханаў у 1356 годзе, але неўзабаве (1360-я гады[2]) места было далучанае вялікім князем Альгердам да Вялікага Княства Літоўскага.

Новы князь Дзьмітры Альгердавіч пасьпяхова абараняў Бранск ад спробаў Масковіі падпарадкаваць сабе ўсё Бранскае княства. Між іншым, ён жа істотна дапамог князю Дзьмітрыю маскоўскаму ў час Кулікоўскай бітвы (1380), выступіўшы з уласнай харугвай на ягоным баку. Па сьмерці князя Дзьмітрыя (1399) места перайшло да Вітаўта, некаторы час ім кіраваў Ягайла, а пасьля Сьвідрыгайла.

У 1500 годзе Бранск захапіла войска Івана III і далучыла места да Маскоўскай дзяржавы. Напачатку XVI ст. пачалася вайна з Рэччу Паспалітай, падчас якой Бранск выступаў як апорны пункт маскоўскіх сілаў. У разгар вайны крымскі хан Мэхмэд I Гірай запатрабаваў ад Васіля III вярнуць горад Рэчы Паспалітай, аднак Васіль не выканаў патрабаваньняў. Шмат гадоў Бранск быў яблыкам разладу паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй. Назва гораду прысутнічала амаль у кожнай мірнай дамове.

У 1607 годзе на Бранск двойчы нападаў Дзьмітры Самазванец II. У першы раз горад быў спалены, каб не дастацца «злодзею», да канца ж году адбудаваны практычна нанова.

Цэнтральны манумэнт на Пакроўскай гары

Нягледзячы на сталую ваенную пагрозу, Бранск рос, насельніцтва павялічвалася. У 1616 годзе ў горадзе жыло 497 чалавек, а ў 1622 годзе ваявода князь Даўгарукаў адпісваў, што ў горадзе ўжо 1069 здольных насіць зброю.

З XVII ст. Бранск апынуўся на ростанях найважнейшых гандлёвых шляхоў, якія зьвязалі Ўкраіну з Масквой, і з гэтага часу пачалося імклівае разьвіцьцё гандлю. Пры Пятры I горад быў наноў ўмацаваны. На Дзясьне заклалі карабельную вэрф, на якой будаваліся караблі Бранскай флятыліі для паходу супраць Турэччыны. У 1783 годзе ў Бранску заснаваны арсэнал для вырабу аблогавай і палявой артылерыі.

У 1709 годзе Бранск увайшоў у склад Кіеўскай губэрні, а ў 1778 году атрымаў мескі герб «у чырвоным полі залатая марціра зь дзьвюма пірамідамі бомбаў» і зрабіўся цэнтрам павету Арлоўскай губэрні. У XIX ст. Бранск — цэнтар прамысловага раёну: у 70-х гадох узьнікла акцыянэрнае таварыства Бранскага рэйкапракатнага, жалезарабочага і мэханічнага заводаў (у наш час ЗАТ «Вытворчы комплекс «Бранскі машынабудаўнічы завод»).

Паводле Другой Устаўной Граматы ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у сакавіку 1918 году, Бранск абвяшчаўся тэрыторыяй БНР. Але ў склад Гомельскай губэрні, нягледзячы на паведамленьні асобных дасьледнікаў[3], Бранск ніколі не ўваходзіў[4][5].

У 19201929 гадох быў цэнтрам Бранскай губэрні. У 1923 годзе географ Аркадзь Смоліч у сваё кнізе «Геаграфія Беларусі» ахарактарызаваў Бранск як беларускае места.[6]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, з 6 кастрычніка 1941 году, Бранск быў акупаваны нямецкімі войскамі. 17 верасьня 1943 году вызвалены савецкімі войскамі, з тых часоў гэта дата адзначаецца як дзень гораду. У лясах Браншчыны быў цэнтар партызанскага руху, дзейнічалі партызанскія атрады колькасьцю каля 60 тысячаў чалавек.

5 ліпеня 1944 году была ўтворана Бранская вобласьць, і Бранск зрабіўся яе адміністрацыйным цэнтрам. У 1956 годзе ў склад Бранску ў якасьці раёну ўлучаны горад-спадарожнік Бежыца.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бранск падзелены на чатыры гарадзкія раёны: Бежыцкі, Валадарскі (улучае мястэчкі Вялікае Поўпіна і Сьнежацкая), Савецкі, Фокінскі (улучае мястэчка Белыя Берагі).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Бранску складае 413,9 тысячаў чалавек (2008).

Год 1897 1913 1939 1959 1970 1992 2002 2008
Насельніцтва, тыс. чал. 23,5[7] 30,7 87,5 207,0 318,0[8] 460,5[9] 431,5 413,9

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бранск — буйны прамысловы цэнтар. Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне, мэталаапрацоўка. Таксама разьвіты хімічная, электратэхнічная і электронная, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, харчовая прамысловасьць. Больш за 1200 прадпрыемстваў выпускаюць:

  • цеплавозы, цеплавозныя і карабельныя дызэлі, грузавыя вагоны;
  • аўтагрэйдары, асфальтамяшальнікі і іншую дарожную тэхніку;
  • сельскагаспадарчую тэхніку;
  • будаўнічыя матэрыялы;
  • швацкія вырабы;
  • і іншую прамысловую прадукцыю.

За 2008 год па прадпрыемствах апрацоўчых вытворчасьцяў аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, выкананых працаў і паслуг уласнымі сіламі склаў 38,4 млрд рублёў.

Буйныя прадпрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бранск — буйны чыгуначны вузел: праз горад праходзяць лініі на Маскву, Кіеў, Гомель, Смаленск, Арол і Вязьму, па якіх ажыцьцяўляюцца пасажырскія і грузавыя перавозкі.

Разьвязка стратэгічных і міжнародных аўтатрас: М3 (Масква — Кіеў), М13 (Бранск — Кобрынь), А141 (Арол — Рослаў).

Праз Бранск пралягае «нафтаправод Сяброўства», газаправоды Дашава — Масква, Шабелінка — Масква (з адгалінаваньнем на Гомель).

У горадзе разьмешчаны міжнародны аэрапорт «Бранск», чыгуначны вакзал «Бранск I», аўтобусны вакзал і аўтобусная станцыя.

Пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляюцца маршрутнымі таксі (больш за 1400 машынаў на 53 маршрутах) тралейбусамі (гл. Бранскі тралейбус), аўтобусамі (33 маршруты), а таксама прыгараднымі электрацягнікамі і аўтаматрысамі.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары корпус Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту

Муніцыпальная сыстэма адукацыі ўлучае 188 адукацыйных установаў:

  • 76 агульнаадукацыйных школ (зь іх 2 ліцэі, 9 гімназіяў);
  • 98 дашкольных адукацыйных установаў (14 600 выхаванцаў);
  • 10 цэнтраў і дамоў творчасьці;
  • 2 навучальна-вытворчыя камбінаты ў Бежыцкім і Савецкім раёнах гораду;
  • муніцыпальная адукацыйная ўстанова для дзяцей, якія маюць патрэбу ў псыхоляга-пэдагагічнай дапамозе: «Бранскі гарадзкі цэнтар псыхоляга-мэдычна-сацыяльнага суправаджэньня»;
  • муніцыпальная адукацыйная ўстанова «Бранскі гарадзкі інфармацыйна-мэтадычны цэнтар у сыстэме дадатковай пэдагагічнай адукацыі (падвышэньня кваліфікацыі)».

Прафэсійную вышэйшую адукацыю ажыцьцяўляюць 5 ВНУ:

Акрамя таго, у Бранску адкрыты філіі 18 ВНУ:

У горадзе працуе 168 бібліятэк рознай ведамаснай прыналежнасьці. Найбуйнейшая — Бранская абласная навуковая ўнівэрсальная бібліятэка ім. Ф. І. Цютчава.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатры, кінатэатры, канцэртныя залі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бранскі драматычны тэатар
  • Бранскі абласны дзяржаўны тэатар драмы ім. А. К. Талстога,
  • Бранскі абласны тэатар юнага гледача,
  • Бранскі абласны тэатар лялек,
  • Дзіцячы музычны тэатар «Арфэй».
  • Філярмонія (канцэртная заля «Сяброўства»).
  • Канцэртная заля Палаца культуры «БМЗ».
  • 4 кінатэатры, зь іх 3 муніцыпальныя.
  • Цырк на 1945 месцаў.
  • Плянэтар.

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвята-Пакроўскі сабор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакроўскі сабор (пач. XVIII стагодзьдзя)

Месцазнаходжаньне: Савецкі раён, Пакроўская гара.

Збудаваны ў 1626 годзе на сродкі бранскага стольніка Е. Т. Алымава замест старажытнай саборнай драўлянай царквы, якая згадваецца ў дакумэнтах 1603, 1613 гадоў. Архітэктура храма спалучае старажытныя традыцыі стылю XVII ст. Гэта мураваны бясслупны пяцігаловы двухпавярховы храм. Ніжні храм асьвячоны ў гонар сьвяціцеля Аляксія, Мітрапаліта Маскоўскага і «ўсея Русі», цудатворца; верхняя — у гонар Пакрова найсьвяцейшай Багародзіцы. Цікавай асаблівасьцю храма зьяўляецца разьмяшчэньне бакавых частак па баках сьвету. Да 1798 году храм быў саборным (галоўным у горадзе), а пасьля — прыхадзкім. У 1799 годзе была разабрана верхняя шатровая званіца, а пазьней чатыры бакавых часткі і зроблена шырокая двухпавярховая прыбудова з новай званіцай. У 1918 годзе храм быў зачынены, а ў 30-я гады званіца і цэнтральная частка былі разбураныя, і ў будынку храма разьмясьціўся дзяржаўны архіў. Напачатку 70-х гадоў была зроблена рэстаўрацыя царквы з прыстасаваньнем будынка пад Дом народнай творчасьці. У 1991 годзе сабор вернуты вернікам і з 24 траўня 1991 году ў храме праходзяць рэгулярныя набажэнствы.

Горна-Мікольская царква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне: Савецкі раён, Пакроўская гара. 53°14′53″ пн. ш. 34°22′31″ у. д. / 53.248060° пн. ш. 34.375220° у. д. / 53.248060; 34.375220

Збудаваная ў 1751 годзе. У архітэктурных дэталях карнізаў, ліштве вокнаў, кутніх лапатках прасочваюцца старыя традыцыі, узыходныя да XVII ст.

Камяніца купца Аўраамава[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне: Савецкі раён, Пакроўская гара.

Збудаваная ў 1870 годзе.

Сьвенскі манастыр на старым здымку

Сьвенскі манастыр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне: Савецкі раён, непадалёк ад тэлецэнтру.

Разьмяшчаецца ў маляўнічым месцы на гары правага берага ракі Дзясны. Паводле паданьня ў 1288 годзе вялікі князь чарнігаўскі Раман Міхайлавіч, быўшы ў сваёй вотчыне ў Бранску, асьлеп, а вылечыўся з дапамогай цудатворнага абраза. У памяць пра гэта ён заснаваў на беразе Дзясны, насупраць упадзеньня ў яе рэчкі Сьвінь, Усьпенскі манастыр (немілагучная назва «Сьвінскі» ў першай палове васямнаццатага стагодзьдзя было зьменена на «Сьвенскі»).

Па ўсім пэрымэтры манастыра збудавана сьцяна вышынёй месцамі да 10 м, маюцца байніцы. У наш час яго навакольлі зьяўляюцца месцам правядзеньня штогадовага Сьвенскага кірмаша.

Спаса-Грабаўская царква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спаса-Грабаўская царква (пач. XX стагодзьдзя)

Храм, спраектаваны ў псэўдарускім стылі, збудаваны ў 1904 годзе. Аўтарам праекту быў бранскі архітэктар-мастак Н. А. Лебедзеў. У 1929 годзе царкву зачынілі, а яе верхнюю частку зруйнавалі. Пазьней усярэдзіне храма разьмяшчаўся морг, затым Дом займальнай навукі і тэхнікі. Прабітыя новыя вокны для першага паверху і дапушчаныя іншыя парушэньні яе архітэктурнага аблічча. З 7 студзеня 1993 году храм ізноў пачаў дзейнічаць.

Курган Неўміручасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне: Савецкі раён, парк «Салаўі». 53°16′07″ пн. ш. 34°21′51″ у. д. / 53.268619° пн. ш. 34.364191° у. д. / 53.268619; 34.364191

Курган Неўміручасьці — помнік загінулым у барацьбе зь нямецкім нацызмам. Гэта адзін з асноўных помнікаў гораду.

Быў закладзены 11 траўня 1967 году ў гарадзкім парку культуры і адпачынку «Салаўі». Сёньня гэта велічнае збудаваньне, якое вянчае велізарная пяціканцовая зорка.

Сьвятую зямлю з брацкіх магіл у гарадах і сёлах Браншчыны, зь легендарных месцаў гарадоў-герояў, з баўгарскай Шыпкі — знака братэрства славянскіх народаў, прынесьлі да месца закладкі Кургана маці, чые сыны не вярнуліся з вайны, вэтэраны вайны, рэвалюцыі і камсамола, Героі Савецкага Саюзу, кавалеры ордэнаў Славы, кіраўнікі і ўдзельнікі партызанскага руху і падпольлі, ваяры Савецкага Войска, камсамольцы, піянэры, акцябронкі.

Тысячы юнакоў і дзяўчат працавалі на збудаваньні Кургана. Ён уяўляе сабою земляны насып агульным аб’ёмам звыш 20 тысячаў кубічных мэтраў і вышынёй 12 мэтраў.

У падставе Кургана закладзены гарматны ствол з капсулай, у якой утрымоўваецца зварот да нашчадкаў-бранцаў 2017 году: «Дарагія таварышы, сябры, людзі XXI стагодзьдзя!.. Ніколі не забывайце гераічнага мінулага нашага партызанскага краю! Заўсёды памятайце, якім коштам дасталася воля вашым дзядам! Беражыце яе, як зрэнку вока… Мы адпісваем вам самае дарагое, што ёсьць у савецкага чалавека, — гонар сваёй Радзімы! Любіце сваю краіну так, як любілі яе мы, вашы старэйшыя таварышы, аднадумцы, сябры. Прымнажайце магутнасьць Радзімы Саветаў!»

У асновы Кургана прыступкі шырокіх сходаў падводзяць да пляцоўкі, на фасадзе якой надпіс: «У імя міру аддалых жыцьці свае Курган Неўміручасьці збудаваны камсамольцамі і моладзьдзю гораду ў год пяцідзесяцігодзьдзя ВЛКСМ».

Архітэктар — В. Н. Гарадкоў, аўтар пілёна — В. А. Цяплякоў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакамітыя бранцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іпацьцеўскі летапіс. С. 239
  2. ^ Бранск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 340
  3. ^ Бранск-Северскі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  4. ^ 90 лет со дня образования Гомельской губернии
  5. ^ Административно-территориальное деление Беларуси
  6. ^ Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
  7. ^ Брянск // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  8. ^ Брянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. ^ Брянск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брансксховішча мультымэдыйных матэрыялаў