Грыўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грыўна
1 Hryvnia 2005 front.jpg
Краіна Украіна
Падзел капейка
Код ISO-4217 UAH
Абменны курс:
(9 сьнежня 2011)
1 USD за 8 грывень
500, 100 грыўнаў, 1918 г.

Грыўна або грыўня (па-ўкраінску: гривня, IPA: [ˈɦrɪu̯nʲɑ]) — валюта Ўкраіны.

Грыўна на Ўкраіне была ўведзена ў грашовы абарот у 1918 годзе, затым 2 верасьня 1996 г. Да гэтага зь лістапада 1990 году на Ўкраіне ў даданьне савецкім рублям выкарыстоўваліся, так званыя, аднаразовыя купоны, безь якіх была немагчыма купля большасьці тавараў. З 10 студзеня 1992 былі ўведзеныя ў зварот часовыя ўкраінскія банкноты, таксама названыя купонамі і намінаваныя ва ўкраінскіх рублях (па-ўкраінску: карбованець). Афіцыйна яны зваліся карбаванцы, сустракалася назва купона-карбаванцы. У побыце — купоны, фанцікі, таксама рублі.

Грыўна дзеліцца на 100 капеек. Афіцыйнае скарачэньне — грн., як для беларускай, так і для ўкраінскай моваў. Скарачэньні гр., грвн. і грв. лічацца памылкай.

Гістарычныя дзеячы, намаляваныя на цяперашніх украінскіх банкнотах:

Код валюты па стандарце ISO 4217 UAH. Знак грыўні '₴ (U+20B4, адлюстроўваецца не ва ўсіх браўзэрах) быў прыняты ў кадоўцы Unicode у 2004.

Галерэя купюр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узору 2003—2004 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грыўнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў