Грузінскі лары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лары
Краіна Грузія
Падзел тэтры
Код ISO-4217 GEL
Сымбаль
Цэнтральны банк Нацыянальны банк Грузіі
Увядзеньне ва ўжытак 5 красавіка 1993
Папярэдняя валюта грузінскі купон[d] і савецкі рубель
Абменны курс:
(Даляр ЗША (24.12.2008))
1,4
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Ла́ры (па-грузінску: ლარი, код ISO 4217 — GEL) — афіцыйная валюта Грузіі. Валюта была ўведзена ў абарачэньне 2 кастрычніка 1995 году замест купона, уведзенага ў абарачэньне 5 красавіка 1993 году, каб вывесьці з абарачэньня расейскі рубель. Лары дзеліцца на 100 тэтры. Слова «лары» на старажытнагрузінскай мове азначае «ўласнасьць», ці «запас», а слова «тэтры» ўжывалася ў якасьці назвы грузінскіх грошаў у ХІІІ стагодзьдзі.

Банкнота вартасьцю 200 лары