Жэрднае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жэрднае
лац. Žerdnaje
Першыя згадкі: 1512 год
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Хракавіцкі сельсавет
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203854031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°38′24″ пн. ш. 30°12′17″ у. д. / 51.64° пн. ш. 30.20472° у. д. / 51.64; 30.20472Каардынаты: 51°38′24″ пн. ш. 30°12′17″ у. д. / 51.64° пн. ш. 30.20472° у. д. / 51.64; 30.20472
Жэрднае на мапе Беларусі ±
Жэрднае
Жэрднае
Жэрднае
Жэрднае
Жэрднае
Жэрднае

Жэ́рднае[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню будучая вёска згаданая як востраў Жэрдзен 7 (17) сакавіка 1512 году[2][a], калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:

Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай,.. аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага… у востраў Жэрдзен савенскі ў Хвашчы востраў брагінскі…

З гэтага вынікае, што сяла Савічаў востраў Жэрдзен быў памежным з воласьцю Брагінскай урочышчам, прыналежным да Любецкай воласьці Вялікага Княства Літоўскага. А як востраў меў назву, дык ці на час згадкі, ці раней там магла існаваць сядзіба.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (у яго складзе і Любеч з Савічамі і востравам Жэрдзен), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[4].

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урывак зь люстрацыі 1636 г. Зямля Жэрдзенская.

У люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году згаданая зямля Жэрдзенская. Сказана, што яшчэ астатні з дынастыі Ягелонаў кароль Жыгімонт Аўгуст († 1572) аддаў яе вечным правам у пасэсію продкам любецкіх баяраў Хвілімонавічаў, зразумела, з абавязкам нясеньня вайсковай службы. Права было пацьверджана трэйцім з абраных ужо каралёў — Жыгімонтам Вазай. У люстрацыі Любецкага староства 1622 году зазначана, што папярэднія трымальнікі добраў Хвілімонаўцы гэтым разам не падалі пісьмовых доказаў на права валоданьня імі. Названая Жэрдзенская зямля і ў люстрацыі 1636 году. Прычым, тут патлумачана: яна зьяўлялася хіба часткай Жэрдзенскага грунту сяла Савічаў[b]. Паведамляецца, што шляхетны Нічыпар Калінічэнка з братамі мелі прывілей караля Ўладзіслава ад 7 верасьня 1634 году, якім пацьвярджалася даўнейшае, ад караля Жыгімонта Аўгуста атрыманае, права на валоданьне тымі добрамі, а ў дадатак, на варэньне піва і мёду, на паленьне гарэлкі Ізноў жа пры умове выкананьня вайсковай павіннасьці[6].

Расейская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Жэрднае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7].

Фальварак Жэрднае на мапе Ф. Шубэрта сярэдзіны XIX ст.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 2 верных мужчынскага і 2 жаночага полу з фальварку Жэрднае былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[8].

Згодна зь перапісам 1897 году, у Жэрдным — фальварак, 3 двары, 15 жыхароў[9]. На 1909 год зьвесткі пра фальварак ужо адсутныя, але паведаляецца пра вёску з 65 дварамі і 284 жыхарамі[10]. У кліравой ведамасьці Грушнаўскай царквы за 1913 год, аднак, сказана, што ў Жэрдным было 32 двары, а ў іх — 128 мужчынскага і 126 жаночага полу верных[11].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жэрднае на мапе 1924-1926 гг.

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жэрднае ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1986 год — жыхары (54 сем'і) пераселеныя ў незабруджаныя радыёнуклідамі мясьціны.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Поўны зьмест дакумэнту гл.:[3]
  2. ^ У сувязі з гэтым, ня можа не зьдзіўляць сьцьверджаньне І. В. Кандрацьева пра немажлівасьць дакладнай лякалізацыі Жэрдзена (ня Жэрдзеншчыны). Тым болей, што аўтар гіпатэтычна дапусьціў яго знаходжаньне на тэрыторыі сучаснага Рыпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049-1049адв.
  3. ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
  4. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  5. ^ Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 309
  6. ^ ŹD. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 91, 125, 205
  7. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  8. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 81
  10. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 61
  11. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41158. А. 114
  12. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]