Зыкава (Мядзельскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зыкава
трансьліт. Zykava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 6 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222392
СААТА: 6240845031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°58′59″ пн. ш. 27°8′41″ у. д. / 54.98306° пн. ш. 27.14472° у. д. / 54.98306; 27.14472Каардынаты: 54°58′59″ пн. ш. 27°8′41″ у. д. / 54.98306° пн. ш. 27.14472° у. д. / 54.98306; 27.14472
Зыкава на мапе Беларусі ±
Зыкава
Зыкава
Зыкава
Зыкава
Зыкава
Зыкава

Зы́кава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1846 годзе — вёска фальварку Посапава маёнтку Смыч Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне графа Тызенгаўзу. У 1904 годзе — вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету.

У 1921 годзе вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага павету) Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 года — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай абласьцей.

У 1949 годзе сяляне вёсак Зыкава і Янушаўка стварылі ў калгас імя Чкалава. З 1954 вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтар — вёска Канстанцінава).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1846 год — 5 двароў, 40 жыхароў.
  • 1904 год — 97 жыхароў
  • 1908 год — 13 двароў, 101 жыхар
  • 1921 год — 16 двароў, 78 жыхароў[2]
  • 1940 год — 14 двароў, 64 жыхары
  • 1960 год — 45 жыхароў
  • 1997 год — 4 двары, 7 жыхароў
  • 2009 год — 6 чалавек[3]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васіль Грычык (нар. 1960) — беларускі заоляг. Доктар біялягічных навук (2009), прафэсар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі