Каларада Эвэланш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каларада Эвэланш
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Дэнвэр, Каларада
Заснаваны 1972
Стадыён Pepsi Center
Колеры Бардовы, сіні, чорны, срэбны і белы
                        
Гісторыя Ранейшыя назвы:
* Квэбэк Нордыкс (1972—1995)
Афіцыйны сайт nhl.com/avalanche/ (анг.)

Калара́да Э́вэланш (па-ангельску: Colorado Avalanche) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Дэнвэр, штат Каларада, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1972 годзе ў канадзкім Квэбэку пад назовам «Квэбэк Нордыкс» і першапачаткова спаборнічаў у першынстве Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). У 1979 годзе франшыза далучылася да НХЛ у выніку ліквідацыі СХА. Пасьля сэзону 1994—1995 гадоў каманда была прададзеная камандзе COMSAT, у выніку чаго клюб пераехаў у Дэнвэр. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі — у 1996 і 2001 гадах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Квэбэк Нордыкс» быў адным з арыгінальных клюбаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), калі гэтая ліга запачаткавала сваю дзейнасьць у 1972 годзе. Спачатку плянавалася, што клюб будзе створаны ў Сан-Францыска, але яшчэ да пачатку ўступнага сэзону франшыза пераехала ў Квэбэк[1]. Цягам сямі сэзонаў у СХА «Нордыкс» аднойчы гулялі ў фінале ў 1975 годзе[2]. У 1979 годзе пасьля ліквідацыі лігі, «Нордыкс» поруч з «Эдмантан Ойлерз», «Гартфард Ўэйлерз» і «Вініпэг Джэтс» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[3].

«Квэбэк Нордыкс» на перадматчавым разагрэве ў сэзоне 1986—1987 гадоў.

У 1980-я гады каманда часьцяком трапляла ў плэй-оф, але з 1988 году вынікі клюбу пачалі пагаршацца. Гэтак у сэзоны паміж 1987—1988 і 1991—1992 гадоў кожны сэзон «Нордыкс» сканчвалі розыгрыш на апошнім месцы ў лізе. У сэзоне 1989—1990 гадоў квэбэкцы здабылі ўсяго 12 перамог, які быў найгоршым вынікам каманда за ўсе гады[4]. Аднак, пры такім стане рэчаў «Нордыкс» тройчы рабіў выбар першым на драфце НХЛ. Дзякуючы гэтаму клюб прыцягнуў у сваю каманду Матса Сундына ў 1989 годзе, Оўэна Нолана ў 1990 годзе ды Эрыка Ліндраса ў 1991 годзе[5][6].

Ліндрас даў зразумець, што ня хоча гуляць за квэбэкцаў[7]. Гулец нават не апранаў клюбны швэдар на прэсавай канфэрэнцыі, трымаючы яго толькі ў руках[8]. Як хакеісту парадзіла маці, ён адмовіўся складаць працоўную дамову і ў выніку прапусьціў сэзон. Аднак, клюб саступіў, бо 30 чэрвеня 1992 году хакеіст быў перададзены ў «Філадэлфію Флаерз» у абмен на пяць хакеістаў, правы на швэдзкага маладога гульца Пэтэра Форсбэрга, два выбары ў першым раўндзе драфтаў і 15 мільёнаў даляраў[9]. Такая ўгода зь Ліндрасам ператварыла «Нордыкс» на прэтэндэнта на выхад у плэй-оф. Гэтак і атрымалася, бо клюб упершыню за шмат гадоў прабіўся ў плэй-оф у сэзоне 1992—1993 гадоў[10].

У той час як у гульнявым складніку дружына мела посьпехі, фінансавы складнік пагоршыўся. Горад Квэбэк быў самым маленькім рынкам у НХЛ[11], а зьмяненьне фінансавых умоваў, якія пачалі зьмяняцца напачатку 1990-х гадоў, яшчэ больш ускладніла жыцьцё клюбу. У 1995 годзе ўладальнік каманды Марсэль Абют запрасіў дапамогу ў правінцыйнага ўраду Квэбэку[12]. Выратаваць каманду не выпала, таму ў траўні 1995 году кампанія COMSAT абвесьціла аб пагадненьні аб набыцьці каманды[13]. Угода афіцыйна была ўкладзеная 1 ліпеня 1995 году. Клюб пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
40 Сьцяг Расеі Аляксандар Георгіеў 10.02.1996 50 Сьцяг Расеі Іван Прасьветаў 05.03.1999
60 Сьцяг Фінляндыі Юстус Анунэн 11.03.2000
Абаронцы
3 Сьцяг ЗША Джэк Джонсан 13.01.1987 4 Сьцяг Канады Боўэн Байрам 13.06.2001
7 Сьцяг Канады Дэвон Тэйўз 21.02.1994 8 Сьцяг Канады Кейл Макар 30.10.1998
42 Сьцяг Канады Джош Мэнсан 07.10.1991 49 Сьцяг Канады Самюэль Жырар 12.05.1998
56 Сьцяг Канады Кэртыс Макдэрмід 25.03.1994 82 Сьцяг ЗША Калеб Джонз 06.06.1997
Нападнікі
9 Сьцяг ЗША Зак Парызэ 28.07.1984 11 Сьцяг Канады Эндру Кагліяна 14.06.1987
12 Сьцяг Канады Раян Джогэнсэн 31.07.1992 20 Сьцяг ЗША Рос Колтан 11.09.1996
22 Сьцяг Швэцыі Фрэдрык Уляфсан 27.05.1996 25 Сьцяг ЗША Логан О’Конар 14.08.1996
27 Сьцяг Канады Жанатан Друан 28.03.1995 28 Сьцяг ЗША Майлз Ўуд 13.09.1995
29 Сьцяг Канады Натан Макінан 01.09.1995 62 Сьцяг Фінляндыі Артуры Лехканэн 04.07.1995
94 Сьцяг Фінляндыі Ёэл Ківіранта 23.03.1996 96 Сьцяг Фінляндыі Міка Рантанэн 29.10.1996

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]