Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Беняконі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Беняконі
Каардынаты 54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.35972° у. д. / 54.25333; 25.35972Каардынаты: 54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.35972° у. д. / 54.25333; 25.35972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль эклектыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Беняконях. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка пад адрасам завулак Касьцельны, 3. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Беняконях у 1634 годзе фундаваў тагачасны ўладальнік маёнтку Ян Чаплінскі. У 1737 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Беняконі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

Будаваньне новага мураванага касьцёла вялося ў 1900—1902 гадох.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1925 годзе Беняконі сталі цэнтрам аднайменнага дэканату Віленскай архідыяцэзіі. Да Другой сусьветнай вайны Беняконскі дэканат складаўся з 11 парафіяў: уласна Беняконі, Восава, Вярэнаў, Геранёны, Германішкі і Канвелішкі (цяпер у Беларусі), а таксама Бутрыманцы, Вялікія Салечнікі, Малыя Салечнікі, Дзевянішкі і Падбор’е (цяпер у Летуве).

У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча паліва. У будынку плябаніі зьмясьцілі школу-інтэрнат, а потым псыхіятрычныю лякарню. 10 сьнежня 1988 году касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам, роўным вышынёй цэнтральнаму нэфу, які мае паўцыркульнае алтарнае завяршэньне. Бакавыя нэфы больш нізкія, з боку галоўнага фасада завяршаюцца магутнымі 3-яруснымі вежамі-званіцамі, а з бакоў алтара — прастакутныя закрысьціямі. Паўцыркульная алтарная частка атачаецца больш нізкай прыбудовай, што надае ёй арыгінальны прыступкавы разьвязак. Цэнтральны нэф і трансэпт накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі, з трыкутнымі франтонамі на тарцах, бакавыя нэфы — 1-схільнымі дахамі. Над алтарнай часткай дах конусападобны, над вежамі шпілі. Аконныя праёмы прастакутныя, з паўцыркульнымі імпастамі. Сьцены аздабляюцца роўнымі і руставанымі пілястрамі, філёнгавымі нішамі, сандрыкамі ды іншым, завяршаюцца разьвітымі багата прафіляванымі антаблемэнтамі.

Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляецца ў стылі «другога ракако» (нэаракако) арнамэнтальнай ляпнінай, картушамі, размалёўкай (мастак К. Квяткоўскі). Унутраная прастора асьвятляецца двума ярусамі вокнаў, верхні ярус алтара — вялікімі люнэтамі. У інтэр’еры тры 2-ярусныя алтары: галоўны Сьвятога Яна Хрысьціцеля, левы — Божай Міласэрнасьці (у другім ярусе знаходзіцца абраз Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса), правы — Маці Божай Шкаплернай.

Побач з касьцёлам магіла Марылі Верашчакі, першага каханьня Адама Міцкевіча[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 36.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000125