Лісічанск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лісічанск
укр. Лисичанськ
Вуліца Варашылава (старое места)
Вуліца Варашылава (старое места)
Герб Лісічанску Сьцяг Лісічанску
Дата заснаваньня: 1710
Места з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Луганская
Раён: Лісічанская мескрада
Мэр: Міхаіл Ўласаў
Плошча: 96 км² [1]
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  97 251 чал. (2019)[3]
шчыльнасьць: 1013,03 чал./км² (2019)
этнічны склад: украінцы (66,7%)
расейцы (30,5%)
беларусы (1%)
іншые (1,8%)[2] (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 06451
Паштовы індэкс: 93100—93190
КОАТУУ: 4411800000
Геаграфічныя каардынаты: 48°55′1″ пн. ш. 38°25′50″ у. д. / 48.91694° пн. ш. 38.43056° у. д. / 48.91694; 38.43056Каардынаты: 48°55′1″ пн. ш. 38°25′50″ у. д. / 48.91694° пн. ш. 38.43056° у. д. / 48.91694; 38.43056
Лісічанск на мапе Ўкраіны
Лісічанск
Лісічанск
Лісічанск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Лісічанская меская рада

Лісіча́нск (па-ўкраінску: Лисича́нськ) — места абласнога значэньня ў Луганскай вобласьці Ўкраіны, адно з найстарэйшых на Данбасе. Чыгуначная станцыя на лініі Купянск-Вузлавы — Папасна Данецкай чыгункі. У адміністрацыйным падпарадкаваньні Лісічанскай мескай рады знаходзяцца месты Навадружаск і Прывільле.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца разьмешчанае ў паўночна-заходняй частцы Луганскай вобласьці за 89 кілямэтраў ад Луганску, на правым беразе ракі Северскі Данец. Места раскінулася на паўночных адрогах Данецкага кражу, што навісаюць над ракою, таму рэльеф складаецца як з пагоркаў і ўзвышшаў, так і з лагчынаў, балак і далінаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 Кліматычныя зьвесткі для Лісічанску 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 16 17 23 31 37 41 40 40 36 31 21 16 29,1
Сярэдні максымум t, °C −3 −2 5 15 22 26 28 27 21 13 4 0 13
Сярэдняя t, °C −6 −5 1,6 9,5 15,5 20 22 21 15 11 1 −3 8,5
Сярэдні мінімум t, °C −9 −8 −3 4 9 14 16 15 9 3 −2 −6 3,5
Абсалютны мінімум t, °C −32 −34 −22 −11 −3 −3 6 4 −5 −12 −24 −29 −13,7
Норма ападкаў, мм 32 30 36 37 48 53 61 34 45 31 37 36 480
Крыніца: Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На левым беразе Северскага Данца мястэчкі Бароўскае, Трохізьбенскае й іншыя, заснаваныя на пачатку XVIII стагодзьдзя беглымі сялянамі на тэрыторыі сучаснага Лісічанску, пасьля Булавінскага паўстаньня былі перанесеныя паводле загаду Пятра Першага. Амаль адразу на іхняе месцы былі пераселеныя казакі.

З мэтаю асваеньня правабярэжжа Северскага Данцу між рэкамі Бахмутка і Лугань урад Расейскай імпэрыі пачаў ствараць вайсковыя паселішчы. Паселішча на рацэ Верхняй Беленькай атрымала падвойную назву: Трэцяя Рота — ад нумара вайсковага падразьдзяленьня і вёска Верхняя — ад назвы ракі.

Інтэнсіўнае асваеньне паўднёвых стэпаў і разьвіцьцё Чарнаморскага флёту запачаткавалі першяя прадпрыемствы Данбасу. 14 лістапада 1795 року Кацярына II выдала загад «Пра стварэньне ліцейнага заводу ў Данецкім павеце пры рацэ Лугані і пра заснаваньне ломкі знайдзенага ў той краіне каменнага вугалю».

Пасьля рэформы 1861 року жыхары Лісічанску і Верхняга былі вызваленыя ад абавязковай работы на рудніку і надзеленыя зямлёю.

Паводле стану на 1886 рок у вёсцы, цэнтры Лісічанскай воласьці, мешкала 2159 асобаў, налічвалася 426 гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 7 лавак, вінны пограб, 2 кірмашы на рок, базары па нядзелях[4].

У 1879 ад Папаснай да Лісічанску была пракладзеная чыгунка, а ў 1895 Лісічанск быў злучаны чыгункаю з Купянскам, дзякуючы чаму атрымаў выхад у цэнтар краіны. Гэта спрыяла далейшаму разьвіцьцю прамысловасьці. У 1890 у вёсцы Верхняй быў заснаваны Данецкі содавы завод, які ў 1892 пачаў выпускаць кальцынаваную соду. Побач з заводам быў адкрыты чыгуначны пост Любімаўская.

Пасьля сканчэньня грамадзянскай вайны ў Расеі жыхары Лісічанску прыступілі да аднаўленьня прамысловасьці ў рэгіёне. У другой палове 1921 пачаў даваць прадукцыю содавы завод, быў пабудаваны шкляны завод колішняга Левенгофскага таварыства. Да 1926 року аднаўленьне гаспадаркі раёну ў асноўным было завершанае. Дзякуючы разьвіцьцю прамысловасьці павялічылася колькасьць насельніцтва, зьмянілася ягоная структура. У 1938 Лісічанск быў аднесены да катэгорыі местаў.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны тысячы гараджанаў пайшлі на фронт, у тым ліку 1200 дабраахвотнікаў. Шмат прадпрыемстваў былі эвакуяваныя ўглыб краіны. Увосень 1941 фронт наблізіўся да места. На гэтай лініі часткі савецкай арміі ўтрымлівалі абарону больш за паўгады. Лісічанск двойчы быў акупаваны, сотні ягоных жыхароў былі зьнішчаныя немцамі. 1 верасьня 1943 ў места ўвайшлі часткі 279-й стралецкай дывізіі, хоць афіцыйнае сьвята вызваленьня адзначаецца 2 верасьня.

Пасьля вайны прамысловасьць ізноў пачала аднаўляцца, Лісічанск значна вырас і ў 1952 року стаў местам абласнога падпарадкаваньня. Далейшае разьвіцьцё атрымала хімічная, нафтахімічная й іншыя галіны прамысловасьці. 7 сакавіка 1972 року ў Лісічанску зьявілася першая тралейбусная лінія: ад заводу «Пралетарый» да Цагельнага заводу, пазьней былі адкрытыя 2-я і 3-я лініі.

У 90-х справы места станавіліся горш. Зачыняліся прадпрыемства, замарожваліся шахты. У 1995 крызіс адбіўся на тралейбуснай управе: маршрут № 2 закрылі, маршруты № 1 і № 3 скарацілі.

У першай палове 2000-х прадпрыемствы пайшлі на аднаўленьне. У 2008 быў адрэстаўраваны футбольны стадыён. У месьце зьявіліся новыя гандлёвыя комплексы. Але ў 2010 прыпыніў сваю працу содавы завод. Падвясная дарога зь Белагораўкі ўжо цалкам дэмантаваная. А ў 2011 была замарожаная работа на нафтаперапрацоўчым заводзе.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва мескрады складае 118762 асобаў.

  • м. Лісічанск — 103459 асобаў
  • м. Навадружаск — 7870 асобаў
  • м. Прывільле — 7901 асоба

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 15 дашкольных установаў, 17 сярэднеадукацыйных, 6 вучэльняў, тэхнікумы і аддзяленьні ВНУ.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У суседнім Севераданецку знаходзіцца аэрапорт, яшчэ адзін, буйнейшы — у Луганск.

Тралейбуснае злучэньне дзейнічае з 7 сакавіка 1972 року. Шырока разгалінаваная сетка маршрутных таксовак.

Зь Лісічанску ходзяць малыя аўтобусы ў найбліжэйшыя месты: Севераданецк, Прывільле, Рубіжнае, Крамянная, Новадружаск, Старабільск. Наўпроставае міжгародняе злучэньне з Данецкам, Харкавам, Запарожжам, Бярдзянскам, Марыюпалем і іншымі.

У месцы знаходзіцца чатыры чыгуначныя станцыі: Лісічанск, Насьвітавіч, Пераезная і Воўчаярская. Чыгункай Лісічанск злучаны ня толькі зь местамі Ўкраіны, а таксама Расеі й Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Верховна Рада м Лисичанськ Луганська область  (укр.)
  2. ^ Дністрянський М. Етнополітична географія України: проблеми теорії, методології, практики. — Львів: ЛНУ імені Івана Франка, 2006. — 490 с.  (укр.)
  3. ^ Чисельність наявного населення на 1 січня 2019 року  (укр.) PDF
  4. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпуск VIII. Губерніи Новороссійской группы. СанктПетербургъ. 1886. — VI + 157 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лісічансксховішча мультымэдыйных матэрыялаў