Машына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паравая машына

Машы́на, або Махіна (стар.-грэц. Μηχανή) — прылада штучнага паходжаньня (сукупнасьць агрэгатаў ці прыладаў), якая пераўтварае энэргію і/або характар руху. Выкарыстоўваецца для выкананьня вызначаных дзеяньняў з мэтай палегчыць ці цалкам замяніць працу чалавека пры вакананьні канкрэтнай задачы. Асаблівасьцю машыны, якая адрозьнівае яе ад іншых прыладаў, зьяўляецца выкарыстаньне мэханічнай энэргіі, то бок зьдзяйсьненьня пэўнага мэханічнага руху, для выкананьня ўскладзенай на яе функцыі, як то прызначэньня, працы, дзеяньняў. Машына ёсьць, перш за ўсё, мэханічнай прыладай. Аднак разам са зьяўленьнем і разьвіцьцём электронікі зьявіліся тэхнічныя аб’екты без рухомых частак, як то электронная вылічальная машына.

Яшчэ ў эпоху Адраджэньня ранейшныя філёзафы вылучылі шэсьць простых мэханізмаў, якія былі элемэнтарнымі прыладамі, што прыводзяць нагрузку ў рух, і разьлічылі карысную сілу, якую гэтыя прылады вырабляюць, вядомай сёньня як мэханічная перавага[1]. Сучасныя машыны ўяўляюць сабой складаныя сыстэмы, якія складаюцца з структурных элемэнтаў, мэханізмаў і кампанэнтаў кіраваньня й уключаюць у сябе інтэрфэйсы для зручнага выкарыстаньня чалавекам. Прыклады машынаў уключаюць шырокі спэктар транспартных сродкаў, як то аўтамабілі, лодкі й самалёты, бытавыя прыборы, уключаючы кампутары, сыстэмы вэнтыляцыі й водазабесьпячэньня, сельскагаспадарчыя машыны, станкі, сыстэмы аўтаматызацыі фабрык і заводаў, а таксама робаты.

Асноўнай характарыстыкай машыны зьяўляецца ейная магутнасьць. Адной зь першых адзінак вымярэньня магутнасьці была конская сіла. Аднак, нягледзячы на тое, што ў многіх краінах СНД прынята Міжнародная сыстэма адзінак (СІ), паводле якой адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, конская сіла працягвае выкарыстоўвацца й у цяперашні час.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Машына для скруткі цыгарэтаў, задуманая Джэймзам Бонсакам у 1880 годзе й запатэнтаваная на наступны год.

Практычна любую машыну можна аднесьці да адной з чатырох наступных групаў:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Usher, Abbott Payson (1988). «A History of Mechanical Inventions». USA: Courier Dover Publications. — С. 98. — ISBN 978-0-486-25593-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Машынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў