Мэер Ланскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэер Ланскі
Meyer Lansky
Мэер Ланскі, 1958
Імя пры нараджэньні Мэер Сухаўлянскі
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1902
Месца нараджэньня Горадня
Дата сьмерці 15 студзеня 1983
Месца сьмерці Маямі-Біч, Флорыда
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Занятак гангстэр, rum-runner, інвэстар
Подпіс Выява аўтографу

Мэ́ер Ла́нскі (па-ангельску: Meyer Lansky; пры нараджэньні — Мэер Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Горадня — 15 студзеня 1983, Маямі-Біч, Флорыда) — амэрыканскі гангстэр габрэйскага беларускага расейскага паходжаньня, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амэрыканска-габрэйскага крымінальнага сьвету, які разам з Чарлзам «Лакі» Лючана зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.

Ланскі стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсыл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вэгасу. Паводле пэўных зьвестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнэс на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі зьяўляўся сябрам габрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і адыгрываў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага сьвету (хаця часам узьнікаюць рознагалосьсі наконт паўнавартаснай значнасьці гэтай ролі).

Памёр ва ўзросьце 80 гадоў ад раку лёгкіх.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]