Мэсут Эзіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэсут Эзіль
Мэсут Эзіль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1988 (26 гадоў)
Гэльзэнкірхэн, Нямеччына
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2008—2010
2010—2013
2013—
Шальке 04
Вэрдэр
Рэал Мадрыд
Арсэнал
30 (0)
71 (13)
105 (19)
42 (9)
Зборныя
2009— Нямеччына 64 (18)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 красавіка 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 сакавіка 2015.

Мэсу́т Эзі́ль (па-нямецку: Mesut Özil; 15 кастрычніка 1988, Гэльзэнкірхэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня, паўабаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шальке 04»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэсут пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Шальке 04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» й «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[1].

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клюбам «Вэрдэр».

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Эзіля ў гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд»[2]. 29 жніўня 2010 года Эзіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Сэрхіё Каналеса, матч скончыўся зь лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Мэсут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся зь лікам 6:1.

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 верасьня 2013 году Эзіль пагадзіўся далучыцца да ангельскага клюбу «Арсэнал»[3]. Сума трансфэру й тэрмін дзеяньня кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, зьдзелка абышлася лёнданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разьлічаны на пяць гадоў[4]. Такім чынам, гэты транфэр ёсьць самым дарагім трансфэрам нямецкага футбаліста за гісторыю[5].

Эзіль дэбютаваў у складзе «Арсэналу» ў гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнду» 14 верасьня 2013 году. Ён асыставаў Аліўе Жыру, калі той забіў гол на 11-й хвіліне матчу, «Арсэнал» у той дзень сьвяткаваў перамогу зь лікам 3:1[6]. Праз тры дні пасьля гэтага Мэсут апрануў кашулю «кананіраў» у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марсэлю». Пасьля трох тыдняў пасьля свайго дэбюту ў «Арсэнале», паўабаронца ўпершыню выйшаў у хатнім матчы клюбу супраць «Сток Сіці» (3:1). Эзіль прымаў удзел ва ўсіх трох галах. Свой першы мяч у складзе новага клюбу Мэсут забіў бліскучым ударам пасьля перадачы Аарана Рэмсі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Напалі» (2:0).

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 лютага 2009 года Мэсут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны. На чэмпіянаце сьвету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Нямеччыны ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[7]. На чэмпіянаце сьвету ў ПАР быў уключаны ў сымбалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званьне лепшага гульца чэмпіянату сьвету. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Мэсут забіў 8 галоў і разам з камандаў адправіўся на фінальны турнір у Бразылію, дзе стаў чэмпіёнам сьвету.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вэрдэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсэнал»:

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэсут Эзільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў