Познань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Познань
польск. Poznań
Познань
Герб Познані Сьцяг Познані
Першыя згадкі: X стагодзьдзе
Горад з: 1253
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Велікапольскае
Мэр: Яцэк Яськовяк
Плошча: 261,85 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 544 612 чал.
шчыльнасьць: 2079,86 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 61
Паштовыя індэксы: 60-001 — 61-890
Нумарны знак: PO
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′30″ пн. ш. 16°56′1″ у. д. / 52.40833° пн. ш. 16.93361° у. д. / 52.40833; 16.93361Каардынаты: 52°24′30″ пн. ш. 16°56′1″ у. д. / 52.40833° пн. ш. 16.93361° у. д. / 52.40833; 16.93361
Познань на мапе Польшчы
Познань
Познань
Познань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.poznan.pl

По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań[a], пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, разьмешчаны над ракой Вартай; сталіца Велікапольшчы і Велікапольскага ваяводзтва. Пятае па колькасьці насельніцтва места ў Польшчы. Урадавы орган — Рада места Познані.

Апісаньне гораду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Познань — гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурніцкі асяродак. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпэтнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвэстыцыйнай прывабнасьці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсьць таксама вялікім цэнтрам прамысловасьці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і колькінаццаць прыватных, адукуючых некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. Яны працягваюць традыцыю такіх установаў як Акадэмія Любранскага, Езуіцкі Калегіюм ці Познанскі ўнівэрсытэт. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія дасьледніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных асяродкаў.

Горад называюць таксама «музыкальнай сталіцай Польшчы» дзякуючы славутым хлапчуковым і мужчынскім хорам, арганізаваным кожныя 5 гадоў скрыпічным і лютнавым конкурсам імя Генрыка Веняўскага, а таксама дзякуючы дзейнасьці камэральнага аркестра пад дырэкцыяй Агнешкі Дучмаль, опэры і Польскага Тэатра Танцу.

Раёны Познані

Познань гэта важны камунікацыйны вузел, роўна дарожны як і чыгуначны. Праз места прабягаюць краёвая шаша: аўтастрада A2, (E30) Бэрлін — Познань — Варшава — Менск — Масква

Езуіцкі Касьцёл

У горадзе месьціцца таксама міжнароднае лётнішча Лавіца. У самім Познані кладзецца вялікі націск на разьвіцьцё публічнай камунікацыі.

Познань — гэта горад на правах павету. Падзелены на 5 дзяльніц, якія ня маюць адміністрацыйнай самастойнасьці, але якія маюць частку гмінных устаноў (Старэ Мяста, Новэ Мяста, Ежыцэ, Грунвальд, Вільда). У кожную дзяльніцу ўваходзіць некалькі дзясяткаў самаўрадавых раёнаў, аднак яны не пакрываюць усёй плошчы места, а іхныя самаўрады спаўняюць адно дапаможную функцыю. Места таксама цесна зьвязана з атачаючымі яго гмінамі, якія разам утвараюць Познанскую аглямэрацыю. Цяперачы заўважаецца пераезд жыхароў з самога Познаня ў акалічныя мясцовасьці. Па за моцнымі эканамічнымі і камунікацыйнымі сувязямі аглямэрацыю сутварае таксама супольная інфраструктура н. п. вадацягнік.

Познанскае старамесьце, усходняя частка, з правага боку відочная лоджыя ратуша і буднічыя домікі. У нізе відаць Вадаграй Празэрпіны.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Бэрлін — Варшава — Менск — Масква.

Разьвітая электрамашынная прамысловасьць (мэталёвы, машынны, транспартных сродкаў, электронны і электратэхнічны), спажыўны, хімічны, адзежавы. Другі пасьля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтар.

Геаграфічныя каардынаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Даўжыня ў кілямэтрах:
    • найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
    • найменшая (NE — SE) — 10,6 км

Вышэйшыя ўстановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2003 году дзейнічае Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў зь Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзэнтуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускае культуры.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Казьляняткі на познанскай ратушы
Старамесьце ўначы

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ па-лацінску: Posnania, па-нямецку: Posen, на ідышы: פּױזן , Poyzn

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]