Сьвяты Вацлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Вацлаў
Дата нараджэньня каля 907
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 верасьня 935(0935-09-28)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак манарх
Бацька Ураціслаў I[d][2]
Маці Драгаміра[d]
Дзеці Zbraslav[d]

Сьвяты Вацлаў (сьвяты верны князь Вячаслаў Чэскі; па-чэску: Václav, па-лацінску: Venceslaus, па-нямецку: Wenzel; каля 907 — 28 верасьня 935 ці 936) — чэскі князь з роду Пржэмысловічаў, сьвяты, ушанаваны як каталікамі, так і праваслаўнымі, патрон Чэхіі. Кіраваў з 924 па 935 або 936 г.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькам Вацлава быў князь Ураціслаў I (888—921) з першай чэскай дынастыі Пржэмыславічаў. У пачатку ІХ ст. з Баварыі на тэрыторыю Чэхіі стала пранікаць хрысьціянства, а ў 845 годзе у Рэгенсбургу 14 чэскіх князёў прынялі хрост. Але, спрабуючы пазьбегнуць нямецкага дамінаваньня, чэхі ў справах катэхізацыі зьвярталіся да Бізантыі. Ад 863 году на Маравах (усход Чэхіі) прапаведавалі славянскія асьветнікі Кірыла і Мятод. Маці князя Враціслава І Людміла была іх вучаніцай.

Калі ж князь Враціслаў І загінуў у бітве з мадзьярамі, рэгенткай пры непаўналетнім Вацлаве засталася яго маці, княгіня Драгаміра. Яна паходзіла з палабскіх славян, родавым цэнтрам якіх быў Бранібор — будучы Брандэнбург. Палабы ў першай палове ІХ ст. заставаліся паганцамі. І сама Драгаміра ўвасабляла ў Чэхіі паганскую рэакцыю на хрысьціянізацыю краю.

Супрацьстаяньне скончылася замахам на Людмілу — яна была задушаная прыхільнікамі Драгаміры. У пэўным сэнсе яе лёс мусіў падзяліць і ўнук Вацлаў.

Дасягнуўшы паўналецьця, ён працягнуў актыўную палітыку хрысьціянізацыі Чэхіі. Гэта вяло да ўзмацненьня залежнасьці Чэхіі ад нямецкага біскупата. І частка чэскай эліты паставіла на Баляслава, малодшага брата Вацлава, выхаванага пад уплывам маці-язычніцы.

У 935 (або 936) годзе Вацлаў быў забіты ў царкве на загад Баляслава.

Ушанаванне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Вацлаў у Бібліі Веліслава

Вацлаў карыстаўся вялікай любоўю свайго народа, і пасьля сьмерці ён быў кананізаваны Царквой і стаў нябесным заступнікам Чэхіі. Кананізавалі Вацлава як пакутніка.

Капліца-пахавальня сьвятога Вацлава ў Саборы Сьвятога Віта ў Празе адразу стала і застаецца аб’ектам паломніцтва. Яго рэшткі, шлем, меч і латы шануюцца як нацыянальная сьвятыня. Дзень гібелі Сьвятога Вацлава адзначаецца ў Чэхіі на дзяржаўным узроўні.

Статуя князя Вацлава на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Ёзэф Вацлаў Мысьльбэк.

Імем Сьвятога Вацлава ў 1848 годзе, годзе рэвалюцыйных пераўтварэньняў, па прапанове дзеячаў-асьветнікаў чэскага нацыянальнага адраджэньня была названая вялікая плошча ў Новым Месце Прагі. У 1912 годзе на ёй усталяваны помнік князю працы Ёзэфа Місьльбека (раней, у 1848—1879 гадах, на плошчы стаяла статуя барочнага скульптара Бендля XVII стагодзьдзя, якая цяпер перанесена ў Вышаград).

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас рэстаўрацыйных работ у царкве Сьвятога Спаса ў Полацку насупраць сьцяны, дзе былі адкрыты партрэты Барыса і Глеба, была таксама знойдзена рэдкая выява сьвятога Вацлава Чэскага. Полацкая фрэска — адзіная выява чэскага сьвятога ў праваслаўных храмах на тэрыторыі былой Русі[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вацлав Святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]