Сэнт-Джонстан Пэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Джонстан
Поўная назва St. Johnstone Football Club
Заснаваны 1884
Горад Пэрт, Шатляндыя
Стадыён Макдыярмід Парк
Умяшчальнасьць: 10 456
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
perthstjohnstonefc.co.uk (анг.)

«Сэнт-Джонстан» (па-ангельску: St. Johnstone Football Club) ― прафэсійны шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэрту. Нягледзячы на тое, што клюб быў заснаваны ў 1884 годзе, першую гульню футбалісты згулялі ў лютым 1885 году. Хатнія гульні з 1889 году праводзіць на стадыёне «Макдыярмід Парк».

З сэзону 2009―2010 гадоў клюб зноўку прымае ўдзел у розыгрышы шатляндзкай Прэм’ер-лігі, пасьля таго як сем сэзонаў каманда праводзіла ў ніжэйшых лігах. Клюб гістарычна дастаткова часта хістаецца па першых двух дывізіёнах, то вылятаючы, то зноўку вяртаючыся ў найвышэйшую лігу. З-за гэтага клюб атрымаў мянушку Ё-Ё Клюб. Традыцыйна галоўнымі супернікамі зьяўляюцца два клюбы з Дандзі: «Дандзі» й «Дандзі Юнайтэд». Матчы «Сэнт-Джонстану» з абодвума клюбамі Дандзі маюць назоў ― дэрбі Тайсайду, але асабліва матчы з «Дандзі» зьяўляюцца больш прынцыповымі.

За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб ніводнага разу не перамагаў у значных спаборніцтвах. Клюб двойчы дабіраўся да фіналу Кубка лігі Шатляндыі, але двойчы саступаў абодвум клюбам Старой Фірмы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнт-Джонстан Пэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў