Трэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Трэма (па-француску: tréma ад грэц. trēma) — графічны знак у пісьменнасьці некаторых моваў, які складаецца з дзьвюх кропак, зьмешчаных гарызантальна побач, над галоснай літарай. Такі знак паведамляе, што галосную належыць вымаўляць асобна ад папярэдняй галоснай.

Напрыклад, францускае слова «naïf» вымаўляецца [наіф], а ня [нэф], як належала б, згодна з правіламі вымаўлення спалучэньня літар «ai».