Філарэт (Вахрамееў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мітрапаліт Філарэт
па-беларуску: Мітрапаліт Філарэт
2009 год
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
10 кастрычніка 1978 — 25 сьнежня 2013
ЦаркваРасейская праваслаўная царква
ПапярэднікАнтоні Мельнікаў
НаступнікПавал Панамароў

Бэрлінскі мітрапаліт
18 красавіка 1973 — 10 кастрычніка 1978
ПапярэднікЛявонці Гудзімаў
НаступнікМелхісэдэк Лебедзеў

Дзьмітраўскі япіскап
14 траўня 1966 — 18 красавіка 1973
ПапярэднікФіларэт Дзенісенка
НаступнікУладзімер Сабадан

Ціхвінскі япіскап
24 кастрычніка 1965 — 14 траўня 1966
ПапярэднікАнтоні Дзямянскі
НаступнікМіхаіл Мудзьюгін

АдукацыяМаскоўская духоўная акадэмія (1961)
ПрафэсіяВыкладнік
ДзейнасьцьБагаслоў
Сапраўднае імяКірыл Варфаламеевіч Вахрамееў
Нарадзіўся21 сакавіка 1935
Масква, Расейская СФСР, СССР
Памёр12 студзеня 2021 (85 гадоў)
Менск, Рэспубліка Беларусь
ПахаваныЖыровіцкі манастыр
БацькаВарфаламей Аляксандравіч Вахрамееў
МаціАляксандра Фёдараўна (у дзявоцтве Сьмірнова)
Прыняцьце сьвятога сану26 красавіка 1959 (64 гады таму)
Прыцяцьце манаства3 красавіка 1959 (64 гады таму)
Япіскапская хіратонія24 кастрычніка 1965 (58 гадоў таму)

Узнагароды
Герой Беларусі Ордэн Пашаны (Беларусь) Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)
Ордэн Францішка Скарыны Мэдаль Францішка Скарыны Ордэн заслуг Польскай рэспублікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Філарэ́т (сьвецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў, 21 сакавіка 1935, Масква — 12 студзеня 2021[1]) — архіярэй Расейскай праваслаўнай царквы, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату з тытулам «Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» (1990—2013).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і музычных пэдагогаў. Дзед — яраслаўскі купец, з 1913 году радавы дваранін. Бацька, Варфаламей Аляксандравіч, выкладнік Гнесінскай музычнай вучэльні пры Маскоўскай кансэрваторыі, аўтар падручнікаў па тэорыі музыкі і царкоўных сьпевах. Паступіў у Маскоўскую духоўную сэмінарыю (1953—1957) праз настаўленьне хроснай маці. Прыняў манаскі пострыг зь імем у гонар Філарэта Міласьцівага (702—792)

  • з 15 красавіка 1975 году — мітрапаліт
  • з 29 верасьня 1978 году — мітрапаліт менскі і беларускі;
  • 16 кастрычніка 1989 — 25 сьнежня 2013 году — мітрапаліт менскі і гарадзенскі, зкзарх Беларусі;
  • 14 красавіка 1981 — 14 лістапада 1989 году — старшыня аддзелу вонкавых царкоўных зносінаў РПЦ, сталы сябар Сьвяцейшага Сынода
  • 1990—1995 гады — дэпутат Вярхоўнага Савету

У 1989 годзе пад націскам грамадзкасьці[2] стварыў камісію для перакладу Бібліі на беларускую[3]. У сьнежні 1993 году заняў пасаду старшыні Сынадальнай багаслоўскай камісіі[4].

У пачатку 1990-х гадоў, калі іншыя цэрквы ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату дабіліся ад яго пэўнай самастойнасьці, чыніў супраціў гэтаму працэсу ў Беларусі[5]. У 1997 годзе, паводле гісторыка Сяргея Тарасава, узяў з Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, што прыхоўваецца ад беларускага народу ў рызьніцы патрыярха маскоўскага Троіца-Сергіевай лаўры, часьцінку крыві Хрыста дзеля стварэньня копіі рэліквіі, сам жа Крыж для грамадзкасьці назвай «дошкай», што «зусім нядаўна паступіла зь дзяржаўнага музэю»[6]. У 2004 годзе накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[7]. У 2009 годзе благаславіў пабудову капліцы ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу «Лінія Сталіна»[8]. 11 ліпеня 2013 году па атрыманьні ордэна Аляксандра Неўскага, падзякаваўшы за давер Уладзімера Пуціна, дадаў: «Служу Расеі!»[9].

25 сьнежня 2013 году Сынод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў прашэньне мітрапаліта Філарэта аб сыходзе на адпачынак (у сувязі з дасягненьнем сямідзесяціпяцігадовага ўзросту), прызначыўшы яго ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Памёр 12 студзеня 2021 году на восемдзясят шостым годзе жыцьця ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 верасьня 1998 году атрымаў ад Лукашэнкі Ордэн Айчыны III ступені, 22 кастрычніка 2003 году — Ордэн Францішка Скарыны, 18 сакавіка 2005 году — Ордэн Дружбы народаў 1 сакавіка 2006 году — званьне Героя Беларусі, у кастрычніку 2008 году — Ордэн Пашаны. Кавалер расейскіх ордэнаў «За заслугі перад Айчынай» (29 ліпеня 2003), Аляксандра Неўскага (11 ліпеня 2013), Ордэн Дружбы народаў (8 сьнежня 2009).

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 студзеня 2021 году архіяпіскап БАПЦ Сьвятаслаў выказаў спачуваньне сьвятарству і вернікам Беларускага экзархату РПЦ з нагоды сьмерці мітрапаліта Філарэта: «Няхай Госпад умацуе ўсіх вас і дасьць сілы далейшага служэньня справе адраджэньня і ўмацаваньня Беларускага Праваслаўя на Бацькаўшчыне, якому прысьвяціў сваё жыцьцё супачылы Ўладыка Філарэт. Любоў Хрыстова няхай яднае нас у служэньні адзінаму Богу ў адзінай веры»[10].

3 траўня 2022 году каля галоўнага ўваходу ў менскі сабор Сашэсьця Сьвятога Духа адкрылі бронзавы помнік мітрапаліту Філарэту[11], які стварылі пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Умер митрополит Филарет. Он лежал в больнице с короновирусом? Intex-press, 12.01.2021 г.
  2. ^ Абламейка С. Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй царквы, Радыё Свабода, 1 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Архіпастыр і Беларусь // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2010. — № 51 (26659). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Мядзьведзева В. Вясна экзарха // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2010. — № 51 (26659). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Гезгала С. Тэолаг, блізкі да патрыярха Кірыла, рэзка крытыкуе намер БПЦ прасіць самакіраванасці // Наша Ніва, 19 сьнежня 2014 г.
  6. ^ «Патрыярх лічыць яго асабістай святыняй і прыязджае да яго маліцца». Дзе знаходзіцца Крыж Ефрасінні Полацкай?, Наша Ніва, 9 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // Радыё Свабода, 20 жніўня 2004 г.
  8. ^ Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина», TUT.BY, 7 ліпеня 2015 г.
  9. ^ Герой Беларусі, казаў «служу Расеі!», разбудаваў БПЦ. Чым яшчэ запомніўся мітрапаліт Філарэт, Радыё Свабода, 12 студзеня 2021 г.
  10. ^ Архіяпіскап Сьвятаслаў. Спачуваньне з нагоды сьмерці мітрапаліта Філарэта Вахрамеева // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 13 студзеня 2021 г. Праверана 29 студзеня 2021 г.
  11. ^ Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця помніка мітрапаліту Філарэту // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
  12. ^ Лукашэнка на адкрыцьці помніка мітрапаліту Філарэту: ён быў духоўным айцом і сумленьнем нацыі // БелТА, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.