Хімічнае злучэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будова малекулы мэтанола

Хімічнае злучэньне — складанае рэчыва, якое складаецца з хімічна зьвязаных атамаў двух ці некалькіх элемэнтаў. Некаторыя простыя рэчывы таксама могуць разглядацца як хімічныя злучэньні, калі іхнія малекулы складаюцца з атамаў, злучаных сувалентнай сувязьзю (азот, кісларод, ёд, бром, хлёр, фтор, верагодна астат). Склад хімічнага злучэньня запісваецца ў выглядзе хімічных формулаў, а будова часта люструецца структурнымі формуламі. Інэртныя ці высакародныя газы і атамарны вадарод нельга лічыць хімічнымі злучэньнямі.

Звычайна, структурнай адзінкай хімічнага злучэньня зьяўляецца малекула, хімічны склад і будова якой можа вызначацца пэўнай хімічнай формулай. Аднак, у цьвёрдацельным стане хімічныя сувязі паміж атамамі розных хімічных элемэнтаў перабудоўваюцца, і, нягледзячы на ​​тое, што цьвёрдацельнае рэчыва мае аднолькавы хімічны склад са сваёй газападобнай формай, асобныя малекулы ў ёй не захоўваюцца.

Злучэньне можа быць такім, як вада, калі сувязь утрымліваецца дзякуючы агульнай пары электронаў, то бок існуе кавалентная сувязь, або іённай, калі сувязь утвараецца дзякуючы прыцягненьню процілеглых зарадаў, як то хлярыд натра. Злучэньні могуць мець розныя фізычныя станы, яны могуць буць у цьвёрдым стане, вадкасьцю, газам або плязмай. Яны могуць распадацца да меншых злучэньняў або да атамаў пры пэўных тэмпэратурах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хімічнае злучэньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў