Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2015-02

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Эстоніі
Герб Эстоніі

Гісторыя Эстоніі — падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі з моманту пачатку расьсяленьня там людзей і да сёньняшняга дня. Першыя чалавечыя паселішчы ўзьніклі на гэтай тэрыторыі прыкладна за 9500—9600 гадоў да нашай эры ў рамках так званай кундзкай культуры. Да X—XIII стагодзьдзяў склалася раньнефэадальная структура грамадзтва, дзе на чале земляў стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын.

У XIII стагодзьдзі крыжакі, здушыўшы супраціўленьне эстаў, уключылі гэтыя землі ў склад Лівонскага ордэну. З гэтага часу немцы на працягу некалькіх стагодзьдзяў займалі ў Эстоніі ключавыя пазыцыі ва ўладных структурах, культуры, эканоміцы і г. д. У XVI стагодзьдзі Эстонія прайшла эпоху Рэфармацыі, з гэтага часу асноўнай рэлігійнай канфэсіяй на яе тэрыторыі стала пратэстанцтва. У тым жа стагодзьдзі паводле вынікаў Лівонскай вайны паўночная Эстонія ўвайшла ў склад Швэцыі, яшчэ праз паўстагодзьдзя таксама ў Швэцыю была ўключаная і паўднёвая Эстонія, якая да гэтага ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай.

Пасьля Паўночнай вайны паміж Швэцыяй і Расеяй Эстонія ў 1721 годзе была ўлучаная ў склад Расейскай імпэрыі. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1897 году ў Эстоніі пражывала 958 000 чалавек, зь іх эстонцы складалі трохі больш за 90%, расейцы — 4% і немцы — 3,5%.
(артыкул цалкам…)