Шон Пэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шон Пэн
Дата нараджэньня 17 жніўня 1960(1960-08-17)[1][2][3][…] (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, кінарэжысэр, сцэнарыст, кінапрадусар, тэатральны актор, тэлеактор, актор, палітычны актывіст, актор агучваньня, рэжысэр
Бацька Лео Пэн[d]
Маці Айлін Раян[d]
Дзеці Дылан Пэн[d] і Гопэр Пэн[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000576

Шон Джа́стын Пэн (па-ангельску: Sean Justin Penn; нарадзіўся 17 жніўня 1960 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, сцэнарыст і прадусар. Уладальнік дзьвюх прэміяў «Оскар» за ролі ў загадкавай драме «Таямнічая рака» (2003) і біяграфічным фільме «Мілк» (2008). У дадатак да сваёй працы ў кіно Пэн займаецца палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю. Ён быў вядомы за сваю крытыку адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, калі той займаў прэзыдэнцкую пасаду. Акрамя таго наладжваў кантакты з прэзыдэнтамі Кубы і Вэнэсуэлы, а таксама займаўся гуманітарнай працай пасьля ўрагану Катрына ў 2005 годзе і землятрусу ў Гаіці ў 2010 годзе[5]. Быў жанаты з Мадоннай і Робін Райт, а з 2020 году знаходзіцца ў шлюбе з аўстралійскай акторкай Лэйлай Джордж, якая маладзейшая за яго больш чым на 30 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акторскую кар’еру Пэн пачаў на тэлебачаньні з кароткага выступу ў 112-м эпізодзе сэрыялу «Маленькі дом у прэрыях» 4 сьнежня 1974 году, калі рэжысэрам некалькіх эпізодаў стаў ягоны бацька Лео Пэн. Пасля дэбюту ў кіно ў драме «Адбой» (1981) і рознага кшталту роляў у кіно ў 1980-х, у тым ліку «Хуткія зьмены ў школе Рыджмант-Гай» (1982), Пэн прыцягнуў увагу кінакрытыкаў за ролі ў крымінальных драмах «На блізкай адлегласьці» (1986), «Лагода» (1990) і «Шлях Карліта» (1993). Папулярнасьць актор набыў дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў драме «Ідзе нябожчык» (1995), за якую атрымаў першую намінацыю на «Оскар» і стаў ляўрэатам прэміі на Бэрлінскім кінафэстывалі. Апасьля, Пэн атрымаў яшчэ дзьве намінацыі на «Оскар» за камэдыю-драму Ўудзі Алена «Салодкі і брыдкі» (1999) і драму «Я — Сэм» (2001), перш чым выйграць сваю першую прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ў 2003 годзе за выкананьне ролі ў фільме «Таямнічая рака». Двойчы ляўрэатам прэстыжнае кінапрэміі актор стаў дзякуючы выступу ў фільме «Мілк» (2008). Пэн стаў ляўрэатам прэмію за найлепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафэстывалі ў фільме рэжысэра Ніка Касавэтэса «Яна такая цудоўная» (1997), а таксама атрымаў дзьве ўзнагароды за найлепшую мужчынскую ролю на Вэнэцыянскім кінафэстывалі за ролі ў індзі-фільме «Вэрлах» (1998) і драме «21 грам» (2003).

Займацца рэжысэрскай справай Пэн пачаў яшчэ ў 1990-я гады. Гэтак ягоны дэбют у новым амплюа адбыўся разам з паўнамэтражным кінафільмам «Беглы індзеец» (1991), затым рушылі драматычны фільм «Паставы на скрыжаваньні» (1995) і загадкавы фільм «Абяцанка» (2001). Усе тры кінастужкі былі добра прынятыя сярод кінааглядальнікаў. Ягоны чацьвёрты мастацкі фільм, які быў створаны ў якасьці рэжысэра, біяграфічная драма «Ў дзікіх умовах» (2007), атрымаў ухваленьне і дзьве намінацыі на прэмію «Оскар».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sean Penn // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Sean Penn // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Sean Justin Penn // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #129660833 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ «Leak sinks Penn's rescue mission hopes». The Guardian.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]