Шчарчова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчарчова
трансьліт. Ščarčova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва: 419 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889106
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′36″ пн. ш. 24°9′7″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 24.15194° у. д. / 52.42667; 24.15194Каардынаты: 52°25′36″ пн. ш. 24°9′7″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 24.15194° у. д. / 52.42667; 24.15194
Шчарчова на мапе Беларусі ±
Шчарчова
Шчарчова
Шчарчова
Шчарчова
Шчарчова
Шчарчова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шчарчо́ва[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі БаранавічыБерасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1563 року належала да Кобрынскай эканоміі ВКЛ, разам зь вёскай Кобцева складала Шчарчоўскае войтаўства[3].

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У 1886 — 513 жыхароў, 50 двароў, піцейны і вінакурны заводы. Паводле перапісу 1897 року 686 жыхароў, 102 двары, вятрак, хлебазапасны магазін. На пачатку XX стагодзьдзя 536 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 548 жыхароў, 139 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 цэнтар сельсавету. З 17 сьнежня 1956 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 291 жыхар; 1999 год — 644 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 486 жыхароў, 165 гаспадарак; 2005 год — 464 жыхары, 163 двары[6]; 2010 год — 419 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзяленьне сувязі, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, рамонтна-мэханічныя майстэрні.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільныя дарогі Н525 Шчарчова — Шарашоў і Н542 Шчарчова — ХіцёўшчынаКрыніца[7].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Братэрская магіла (1941—1944)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Щерчево (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Szczerczewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 640
  4. ^ Szczerczewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 850
  5. ^ Szczerczewo, вёска. Radzima.net. Праверана 30 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Шчарчова // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 546
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 9 студзеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]