Электраэнэргетыка Чарнагорыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 42°46′18″ пн. ш. 18°57′5″ у. д. / 42.77167° пн. ш. 18.95139° у. д. / 42.77167; 18.95139

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі»
сэрб. «Електропривреда Црне Горе»[1]
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы «ЧГБ»: ЕПЦГ
Заснаваная 14 жніўня 1910 (113 гадоў таму)[2]
Заснавальнікі Эмануэль Краўс
Уласьнікі урад Чарнагорыі (88%)
Краіна Чарнагорыя
Разьмяшчэньне Нікшыч
Адрас вул. Вука Караджыча, д. 2[3]
Ключавыя фігуры Нікола Раўчанін (генэральны дырэктар)[4], Мілюцін Дзуканавіч (старшыня)[5]
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія
Абарачэньне 323,604 млн эўра (2019 год)
Апэрацыйны прыбытак 22,156 млн эўра (2019 год)
Чысты прыбытак 28,348 млн эўра (2019 год)[6]
Лік супрацоўнікаў 1031 (2022 год)[7]
Матчына кампанія урад Чарнагорыі

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі» («ЭЭЧГ») — дзяржаўнае прадпрыемства Чарнагорыі, заснаванае ў годзе ў жніўні 1910 году ў якасьці «Чарнагорскага акцыйнага таварыства электрычнасьці».

На 2022 год мела ўсталяваную магутнасьць вытворчасьці электраэнэргіі 874 мэгават, зь якіх 74 % прыпадала на 2 ГЭС — «Перучыца» і «Піва», а рэшта на ЦЭС «Плеўля». Асноўнымі ўласьнікамі былі: урад Чарнагорыі — 88 % і італьянскае прадпрыемства «А2А» (Брэша, край Лямбардыя) — 0,5 %[8]. У 2021 годзе вытворчасьць электраэнэргіі вырасла на 62 % да 3160 гігават-гадзіна, зь якіх 58 % вырабілі на ГЭС, вытворчасьць на якіх вырасла на +72 %[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеплаэлектрастанцыя «Плеўля» (2012 год)

18 траўня 1910 году Меская рада Цэціне заключыла з Эмануэлем Краўсам з Трыесту (зямля Аўстрыйскае Прымор'е, Аўстра-Вугоршчына) Дамову аб 30-гадовай канцэсіі на будаўніцтва і выкарыстаньне электрастанцыі. Для гэтай мэты мелі заснаваць «Чарнагорскае акцыйнае таварыства электрычнасьці». З чэрвеня па жнівень 1910 году ў Грацы (княства Карынтыя, Аўстра-Вугоршчына) закупілі 2 дызэльныя рухавікі на 60 конскіх сілаў кожны і 2 генэратары па 55 кіляват. Браты Краўсы набылі 0,24 га зямлі каля амбасады Аўстра-Вугоршчыны на вуліцы Баёва для разьмяшчэньня электрастанцыі. 14 жніўня 1910 году «Чарнагорскае прадпрыемства электрычнасьці» запрацавала ў Цэціне, чым забясьпечыла горад вулічным асьвятленьнем. Электрастанцыя выпускала 3-фазны ток, а даўжыня сеткі высокай напругі складала 3500 мэтраў[10].

Гідраэлектрастанцыя «Піва» (2010 год)

22 жніўня 1945 году паводле рашэньня ўраду Чарнагорыі заснавалі «Фэдэральнае электрычнае прадпрыемства Чарнагорыі» («ФЭП Чарнагорыі»). Яму падпарадкавалі электрастанцыі Чарнагорыі, якія дагэтуль належалі народным камітэтам акругаў і гарадоў. Прадпрыемства падпарадкавалі Міністэрству прамысловасьці і горнаруднай справы Чарнагорыі. Галаўная сядзіба месьцілася ў доме ўраду ў Цэціне. Першым кіраўніком быў прызначане Мата Петравіч. У сьнежні 1946 году «ФЭП Чарнагорыі» налічвала 11 цеплаэлектрастанцыяў (ЦЭС) і 4 гідраэлектрастанцыі. Іх агульная магутнасьць складала 1,562 мэгават, зь якіх 77 % прыпадала на ЦЭС. У сьнежні 1968 году «Электра Чарнагорыі» і ГЭС «Верхняя Зэта» заключылі пагадненьне аб тэхнічнай супрацы, паводле якога стварылі прадпрыемства «Электраэнэргетыка Чарнагорыі»[10]. 16 кастрычніка 1998 году «Электраэнэргетыку Чарнагорыі» пераўтварылі ў акцыйнае таварыства[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «ЭЭЧГ» перадала лякарні Бразовіку абсталяваньне вартасьцю 55 000 € (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 29 красавіка 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  2. ^ Нікола Раўчаніч. Статут (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 30 чэрвеня 2021 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  3. ^ Сувязныя зьвесткі (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  4. ^ Часткі (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  5. ^ Рада кіраўнікоў (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  6. ^ Справаздача за 2019 год (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  7. ^ Супрацоўнікі (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 14 красавіка 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  8. ^ Асноўная дзейнасьць (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  9. ^ Вытворчасьць і электраэнэргетычны балянс (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  10. ^ а б Жыўка Андрыяшавіч, Зьвездан Фоліч, Драгуцін Паповіч, Іван Цепаўцэвіч. Гісторыя чарнагорскай электраэнэргетыкі = Istorija crnogorske elektroprivrede / рэд. Дзока Крывакапіч. — Нікшыч: Электраэнэргетыка Чарнагорыі, 2020. — 296 с. — 500 ас. — ISBN 978-9940-9295-1-0
  11. ^ Пра нас // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]