Ядзерная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ядзерны выбух

Ядзерная энэргія — энэргія, якая ўтрымліваецца ў атамных ядрах і выдзяляецца пры ядзерных рэакцыях і радыёактыўным распадзе. Атамныя электрастанцыі, якія выпрацоўваюць такую энэргію, у 2012 годзе выраблялі 13 % сусьветнай электраэнэргіі і 5,7% агульнай сусьветнай вытворчасьці энэргіі[1][2]. Згодна са справаздачай Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), на пачатак 2013 году налічваецца[3] 437 дзейных ядзерных энэргетычных (г. зн. тых, што выпрацоўваюць электрычную і/ці цеплавую энэргію для спажыўцоў) рэактараў у 31 краіне сьвету.[4]. Акрамя энэргетычных, існуюць таксама дасьледчыя і некаторыя іншыя ядзерныя рэактары. Акрамя таго, на розных стадыях будаўніцтва знаходзіцца яшчэ 68 энэргетычных ядзерных рэактараў у 15 краінах сьвету[3]. На цяперашні час у сьвеце існуюць таксама каля 140 дзейных надводных караблёў і падводных лодак, якія выкарыстоўваюць у суме каля 180 рэактараў[5][6][7]. На 2001 год было пабудавана 235 карабельных ядзерных рэактараў, частка якіх ужо не выкарыстоўваецца[7]. Некалькі ядзерных рэактараў былі выкарыстаны ў савецкіх і амэрыканскіх касьмічных апаратах, частка зь іх усё яшчэ знаходзіцца на арбіце. Акрамя таго, для шэрагу задачаў выкарыстоўваецца ядзерная энэргія, што выпрацоўваецца ў нерэактарных крыніцах, як то ў тэрмаізатопных генэратарах.

Пры гэтым не спыняюцца спрэчкі аб выкарыстаньні ядзернай энэргіі[8][9]. Праціўнікі ядзернай энэргетыкі, у прыватнасьці, арганізацыі, як то Грынпіс, лічаць, што выкарыстаньне ядзернай энэргіі пагражае чалавецтву і навакольнаму асяродзьдзю[10][11][12]. Абаронцы ядзернай энэргетыкі, як то МАГАТЭ, Сусьветная ядзерная асацыяцыя і г. д., у сваю чаргу, сьцьвярджаюць[13], што гэты від энэргетыкі дазваляе зьнізіць выкіды парніковых газаў у атмасфэру і пры слушным выкарыстаньні нясе значна менш рызыкі для навакольнага асяродзьдзя ў параўнаньні зь іншымі відамі энэргаздабычы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Key World Energy Statistics 2012. International Energy Agency (2012). Праверана 2012-12-17 г.
  2. ^ World Nuclear Association. Another drop in nuclear generation World Nuclear News, 05 May 2010.
  3. ^ а б The Database on Nuclear Power Reactors. PRIS
  4. ^ World Nuclear Power Reactors 2007-08 and Uranium Requirements. World Nuclear Association. Праверана 2008-06-09 г.
  5. ^ Nuclear Power Plants & Nuclear Reactors/ EngineersGarage
  6. ^ Nuclear-Powered Ships. World Nuclear Association
  7. ^ а б Naval Nuclear Propulsion. Rensselaer
  8. ^ Union-Tribune Editorial Board The nuclear controversy Union-Tribune Праверана March 27, 2011 г.
  9. ^ James J. MacKenzie. Review of The Nuclear Power Controversy by Arthur W. Murphy The Quarterly Review of Biology, Vol. 52, No. 4 (Dec., 1977), pp. 467—468.
  10. ^ Share Nuclear Waste Pools in North Carolina. Projectcensored.org. Праверана 2010-08-24 г.
  11. ^ NC WARN Nuclear Power
  12. ^ Sue, Sturgis Investigation: Revelations about Three Mile Island disaster raise doubts over nuclear plant safety. Southernstudies.org. Праверана 2010-08-24 г.
  13. ^ U.S. Energy Legislation May Be 'Renaissance' for Nuclear Power.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ядзерная энэргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў