Grand Theft Auto V

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Grand Theft Auto V
Распрацоўнік Rockstar North
Выдавец Rockstar Games
Кіраўнікі Род Эдж
Адам Фаўлер
Прадусары Сэм Хаўзэр
Лесьлі Бэнзіс
Дызайнэры Лесьлі Бэнзіс
Імран Сарвар
Праграміст Алекс Хаджаджа
Мастак Аарон Гарбут
Сцэнарысты Дэн Хаўзэр
Рупэрт Хамфрыс
Майкл Ансварта
Кампазытары The Alchemist
Oh No
Tangerine Dream
Woody Jackson
Ліцэнзія Уласьніцкая
Рухавік RAGE
euphoria (анімацыйны рухавік)
Плятформы ПК (Microsoft Windows) (2014)
PlayStation 3
Xbox 360
Дата выпуску Для Xbox 360:
17 верасьня 2013 году
Для PlayStation 3:
17 верасьня 2013 году
Для PC:
Меркавана ўвесну 2014 году
Дата анансаваньня 3 лістапада 2011
Жанры Шутар ад трэцяй асобы
Адкрыты сьвет
Action
Рэжымы Аднакарыстальніцкі,
Шматкарыстальніцкі
Рэйтынг PEGI: 18+
Носьбіты Аптычны дыск
Лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраваньне ПК: Клявіятура і мыш
PS3, Xbox 360: Геймпад
Сэрыя Grand Theft Auto

«Grand Theft Auto V» (скар. GTA V) — мультыплятформавая відэагульня з сэрыі Grand Theft Auto, пятнаццатая па ліку[1], у жанры Action і адкрыты сьвет, распрацаваная кампаніяй Rockstar North. Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 года[2], а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада[3]. Выхад гульні першапачаткова плянаваўся на вясну 2013 года[4], але быў адкладзены на 17 верасня 2013 года для Xbox 360 і PlayStation 3[5]. У СНД Grand Theft Auto V выдаецца кампаніяй 1С-СофтКлаб.

Rockstar Games заявіла, што Grand Theft Auto V — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым сьветам[6][7].

Геймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ў гісторыі сэрыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час[8][9]. У некаторых місіях даступны два ігракі, у некаторых місіях іграка перакідвае на іншых пэрсанажаў скрыптам. Уся карта адкрыта ігракам з самага пачатку. У гульні можна займацца дайвінгам, гэта значыць падводным апусканьнем з аквалангам. Да таго ж, у гульні прысутнічае батыскаф.

Месца дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцам дзеяньня Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лёс-Сантас (па-ангельску: Los Santos), прататып якога зьяўляецца Лёс-Анджэлес. Лёс-Сантас упершыню зьявіўся ў адной з папярэдніх гульняў сэрыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога горада, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасьці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы[3].

Заняткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У GTA V ёсьць магчымасць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлёнам, катаньнем на гідрацыкле, бэйсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажорнай зале і гольфам на вялікіх палях[8][9]. Кожны пэрсанаж мае сваё хобі[8][9]. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафу.

У гульні таксама даступны рабаваньні банкаў[9].

Камунікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі, у GTA V ёсьць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеяньняў[8]. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт[9]. Функцыянальнасьць істотна зьменена, у параўнаньні з тэлефонам у GTA IV[9]. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на кампутары кампаніі Apple. Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфэйс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфэйсам Windows Phone 8) іAndroid (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсьць магчымасць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісьці розныя перадачы[8].

Мультыплэер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэрв'ю парталу IGN у сакавіку 2012 года, Дэн Хаўзэр распавёў пра некаторыя асаблівасьці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрв'ю ён адкрыў, што як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сыстэма «банд» (па-ангельску: crews) — аналяг звычайных клянаў, якіх ігракі змогуць арганізаваць пасродкам анляйнавага сэрвісу Rockstar Games Social Club. Таксама ён заявіў, што важнасьць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна разьвіваць анлайнавыя аспэкты сваіх гульняў[10]. Разьвіццём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Узбраеньне і рыштунак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс пацьверджанай зброі Grand Theft Auto V[11]:

Халодная зброя

Пісталеты

Пісталеты-кулямёты

Драбавікі

Аўтаматы

Снайпэрскія вінтоўкі

Цяжкая зброя

Кідальная зброя

Рознае

Саўндтрэк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Саўндтрэк Grand Theft Auto V

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Сьпіс пацьверджаных песень у Grand Theft Auto V:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Staff Writer (2 лістапада 2011) GTA V trailer hits the web. ITProPortalПраверана 2012-06-13 г.
  2. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічацьR* Q (2 лістапада 2011) Grand Theft Auto V — Trailer. Rockstar GamesПраверана 2012-06-13 г.
  3. ^ а б Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічацьR* Q (3 лістапада 2011) Grand Theft Auto V Official Announcement. Rockstar GamesПраверана 2012-06-13 г.
  4. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічацьR* Q (30 октября 2012) Grand Theft Auto V is Coming Spring 2013. Rockstar GamesПраверана 2012-10-30 г.
  5. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічаць Grand Theft Auto V Is Coming 9.17.2013 | Rockstar Games Праверана 2013-02-04 г.
  6. ^ Rockstar Games Announces Grand Theft Auto V. Take-Two Interactive (3 лістапада 2011). Праверана 2012-06-13 г.
  7. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічацьAnthony Garreffa (17 ліпеня 2012) Rockstar: GTA V to be «biggest open world game to date». TweakTown. Праверана 2012-11-05 г.
  8. ^ а б в г д Tamoor Hussain (8 лістапада 2012) GTA V full details: Bank heists, dynamic missions and underwater gameplay. Computer and Video Games. Праверана 15.11.12 г.
  9. ^ а б в г д е David Scammell (8 лістапада 2012) GTA 5 — All the Game Informer details. VideoGamer.com. Праверана 15.11.12 г.
  10. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічацьR* Q (22 сакавіка 2012) Multiplayer Crews Revealed on IGN - Play from Max Payne 3 to Grand Theft Auto V. Rockstar GamesПраверана 2012-06-13 г.
  11. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічаць Grand Theft Auto V — Weapons Праверана 2012-05-23 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]