Natus Vincere (Counter-Strike)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
Natus Vincere: Counter-Strike
Na`Vi
Краіна Украіна
Заснаваны 2009 год
Мэнэджар Аляксандар Каханоўскі
Спонсары
Падразьдзелы Counter-Strike:Global Offensive
Вэб-сайт navi-gaming.com

Падразьдзел украінскае мультыґеймінґавае кібэрспартовае арґанізацыі Natus Vincere па гульні Counter-Strike заснаваны ў 2009 годзе. У 2010 годзе каманда па гульні Counter-Strike 1.6 упершыню ў гісторыі сусьветнага кібэрспорту выйграла тры галоўныя турніры за адзін рок — Intel Extreme Masters, Electronic Sports World Cup і World Cyber Games 2010.

Counter-Strike 1.6[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснаваная 17 сьнежня 2009 року. Пасьля распаду ўкраінскага праекту KerchNET, падтрымку мінулым гульцам каманды аказаў мэцэнат і арґанізатар кібэрспартовых турніраў Мурат «Арбалет» Жумашэвіч.[1] Новая каманда атрымала назву «Arbalet.UA». У яе склад увайшлі харкаўяне Даніла «Zeus» Тэсьленка і Іаан «Edward» Сухараў, кіеўлянін Сяргей «starix» Ішчук, Арсень «Ceh9» Трыножанка зь Львова й Ягор «markeloff» Маркелаў з Днепрапятроўску. Мэнэджарам каманды стаў Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі з Кіева.

31 студзеня 2010 року Arbalet.UA перамагае ў турніры Arbalet Cup Asia 2010, двойчы абыраўшы кітайцаў з TyLoo і ў фінале ўзяўшы верх над ForZe 16:5 (inferno)[2].

У лютым быў аб’яўлены конкурс на лепшую назву каманды. Да таго часу гэты склад выступаў пад клянтэґамі «Arbalet.UA» і «Na`Vi»[3]. Галасаваньне праходзіла на сайце hltv.org, дзе было пакінута большь за 2000 камэнтароў. Пераможцам стаў партуґалец Bruno «hArt1k» Estevens, які прапанаваў назву «Team Vincit», вытворным ад якога стала фінальная назва «Natus Vincere» (па-лацінску: народжаныя перамагаць), што дазволіла пакінуць тэґ бязь зьменаў — «Na`Vi»[4].

Перамога на Intel Extreme Masters 4[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сакавіка 2010 року Natus Vincere становіцца чэмпіёнам сьвету і зарабляе $50 000, перамогшы ў ґранд-фінале чацьвертага сэзону Intel Extreme Masters швэдзкую каманду Fnatic: 16:13 (train), 16:14 (inferno). Цікава, што первыя матчы кваліфікацыі пачаліся яшчэ ў верасьні 2009 року, і каманда гуляла пад іншаю назваю (KerchNET) і зь іншымі гульцамі, зь якіх у склад чэмпіёнаў сьвету ўваходзіў толькі starix[5].

У красавіку 2010 року ў новым гульнявым цэнтры «Кіеў Кібэрспорт Арэна» ў Кіеве адбыўся шоў-турнір з удзелам камандаў Na`Vi, Fnatic, SK Gaming і UNITED. Кожная з камандаў гуляла з кожнаю на пяці мапах. Турнір ішоў на працягу трох гульнявых дзён, а перамога й прыз 12 000$ дасталіся ўкраінцам з Na`Vi[6].

Перамога на ESWC 2010[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля няўдалага выступу на Arbalet Cup СНД 2010 (4 месца[7]) каманда вырашае прапусьціць наступны буйны турнір ASUS Winter 2010[8], каб падрыхтавацца да Кубку Арбалета і ўкраінскіх адборных ESWC. Тым ня менш, у сярэдзіне траўня 2010 року Na`Vi пасьпяваюць заняць другое месца ў прэстыжным турніры Arbalet Cup Europe 2010 (Стакгольм), прайграўшы ў фінале Fnatic і зарабіўшы $10 000 прызавых[9]. Нарэшце, Na`Vi перамагаюць у ESWC Ukraine[10].

У фінальнай частцы ESWC каманда трапіла ў найвышэйшы пасеў нароўні з SK Gaming, Fnatic і mTw.dk[11]. 4 ліпеня 2010 року Natus Vincere дабілася лепшага дасягненьня ў гісторыі ўкраінскага кібэрспорту, стаўшы пераможцам чэмпіянату сьвету паводле вэрсіі ESWC (чаго ранейша не атрымлівалася ніводнай камандзе СНД[12]), разграміўшы ў фінале SK Gaming: 16:5 (train) і 16:4 (inferno). Па ходзе турніру, каманда, толькі дзякуючы шанцаваньню, выйшла з ґрупы, але здолела абыграць ў плэй-офе Fnatic і mTw.dk[13].

Пасьля перамогі ў чэмпіянаце сьвету Natus Vincere анансавалі ўдзел у двух турнірах Arbalet Cup Dallas (Далас) і GameGune 2010 (Більбао)[14]. 18 ліпеня 2010 року Na`Vi перамагаюць у турніры Arbalet Cup Dallas, абыграўшы ў фінальным матчы Mousesports: 19:15 (dust2), 16:12 (inferno). Пасьля атрыманьня $25 000 каманда выходзіць на першае месца па колькасьці прызавых, заробленых эўрапейскімі калектывамі за рок[15]. На наступных турнірах каманда займае трэція месцы: GameGune 2010[16] і Extreme Masters Шанхай[17].

Перамога на World Cyber Games 2010[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня Na`Vi выйграваюць украінскія адборныя на World Cyber Games і атрымліваюць аплачаную пуцёўку на фінальную частку, што праходзіць у Лос-Анджэлесе з 30 верасьня па 3 кастрычніка 2010 року[18].

Наступным турнірам для Natus Vincere становіцца ASUS Summer 2010, на які каманда атрымала прамы запрос. Турнір стаў першым з сэрыі ASUS Open, які праводзіцца за межамі Расеі, у кіеўскам гульнявым цэнтры «Кіеў Кібэрспорт Арэна». У паўфінале Na`Vi прайграваюць казаскай камандзе k23, і ў выніку займаюць трэцяе месца.

4 кастрычніка 2010 року Natus Vincere становяцца чэмпіёнамі сьвету паводле вэрсіі World Cyber Games, абыграўшы ў напружаным фінале дацкую каманду mTw.dk. Гэтая перамога робіць Na`Vi першаю камандаю ў сьвеце, якой удалося заваяваць адразу тры самых прэстыжных чэмпіёнскіх тытулу (IEM, ESWC, WCG) за адзін рок. У канцы кастрычніка 2010 року камэнтатар ESL TV Бакр «KinGSaicx» Фадль заявіў, што SK Gaming зьбіраюцца запрасіць на месца свайго швэдзкага складу ўкраінскую каманду, аднак мэнэджар Natus Vincere аспрэчыў інфармацыю аб пераходзе[19].

У пачатцы лістапада 2010 року Natus Vincere прымаюць удзел у турніры World e-Sports Masters (WEM 2010), які шторок зьбірае лепшыя каманды з усяго сьвету ў кітайскім месты Ханчжоў. Сярод васьмі ўдзельнікаў турніру Na`Vi займаюць чацьвертае месца, заваяваўшы 7 500$[20].

Перамога на DreamHack Winter 2010[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 25 па 27 лістапада 2010 року ў швэдзкім месты Ёнчэпінґ прайшла адна з найбуйнейшых эўрапейскіх LAN party DreamHack Winter 2010. Для ўдзелу ў турніры па Counter-Strike Natus Vincere прыйшлося прапусьціць найбуйнейшы расейскі турнір ASUS Autumn 2010, што супадаў па тэрмінах правядзеньня. Пасьля выхаду ў плэй-оф Na`Vi пасьлядоўна абгулялі каманды puta, fnatic і Frag eXecutors, а ў фінале не пакінулі шанцаў датчанам з mTw.dk, стаўшы пераможцамі турніру. За чатыры матчы плэй-офу ўкраінцы прайгралі толькі адзін «тайм» — каманде fnatic на мапе, што ўпершыню зьявілася, de_mirage[21][22]. Сяргей Ішчук («Starix») быў прызнаны лепшым гульцом турніру.

Пасьля перамогі ў гэтым турніры каманда ўсталявала чарговы рэкорд, зарабіўшы за рок $220 000 (па іншых дадзеных — крыху больш за $215 000[23]). Папярэдняе дасягненьне належала швэдзкаму калектыву fnatic, што зарабіў у 2009 годзе $189 000 (да іх найлепшымі былі таксама швэды з SK Gaming — $183 000 у 2003 годзе)[24].

Перамога на Intel Extreme Masters 5[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 сакавіка 2011 року ў Гановэры Natus Vincere адстойвае тытул чэмпіёнаў сьвету па вэрсіі Intel Extreme Masters і зарабляе $35 000, перамогшы ў ґранд-фінале польскую каманду Frag eXecutors: 16:12 (train), 16:10 (dust2)[25]. З выйгрышу каманды было вылічана $4 550 (13 % ад агульнае сумы) у якасьці штрафу за парушэньне правілаў[26].

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пэрыяд гульні Counter-Strike вэрсіі 1.6 склад каманды ні разу не зьмяняўся. Сваю ролю зьмяніў мэнэдэар Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі, а ягоная месца заняў Ігар «caff» Сідарэнка. У канцы 2012 року ўсе гульцы перайшлі на новую тады дысцыпліну — Counter-Strike: Global Offensive.

Склад зь сьнежня 2009 па лістапад 2012 року:

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзел у турнірах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
2010
5 IEM IV European Finals Сьцяг Нямеччыны Кёльн 15 — 17 студзеня 2010 року $1 250
1 Arbalet Asia Сьцяг Казахстану Алматы 30 — 31 студзеня 2010 року $10 000
1 IEM IV World Championship Finals Сьцяг Нямеччыны Гановэр 2 — 6 сакавіка 2010 року $50 000
1 Arbalet Cup Ukraine[27] Сьцяг Украіны Кіеў 3 красавіка 2010 року $3 000
1 Arbalet Cup Best of Four Сьцяг Украіны Кіеў 9 — 11 красавіка 2010 року $12 000
2 Arbalet Cup Europe Сьцяг Швэцыі Стакгольм 14 — 16 траўня 2010 року $10 000
1 ESWC 2010 Сьцяг Францыі Парыж 30 чэрвеня — 4 ліпеня 2010 року $36 000
1 Arbalet Cup Dallas 2010 Сьцяг ЗША Далас 16 — 18 ліпеня 2010 року $25 000
3 GameGune 2010 Сьцяг Гішпаніі Більбао 22 — 24 ліпеня 2010 року $4 000
3 Extreme Masters: Shanghai Сьцяг Кітаю Шанхай 29 ліпеня — 1 жніўня 2010 року $5 000
3 ASUS Summer 2010 Сьцяг Украіны Кіеў 28 — 29 жніўня 2010 року $3 000
1 World Cyber Games 2010 Сьцяг ЗША Лос-Анджэлес 1 — 4 кастрычніка 2010 року $25 000
4 World e-Sports Masters 2010 Сьцяг Кітаю Ханчжоў 3 — 7 лістапада 2010 року $7 500
1 Dreamhack Winter 2010 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 25 — 27 лістапада 2010 року $28 200
2011
4 IEM V European Finals Сьцяг Украіны Кіеў 20 — 23 студзеня 2011 року $3 200
1 IEM V World Championship Finals Сьцяг Нямеччыны Гановэр 1 — 5 сакавіка 2011 року $30 450
1 Intel Challenge Super Cup #7 Сьцяг Украіны Кіеў 19 — 20 сакавіка 2011 року $5 000[28]
1 OSPL Spring 2011 Сьцяг Казахстану Алматы 3 красавіка 2011 року $5 400[29]
1 ASUS Spring 2011 Сьцяг Украіны Кіеў 28 — 29 траўня 2011 року $4 430[30]
3 DreamHack Summer 2011 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 18 — 20 чэрвеня 2011 року $1 602[31]
1 Adepto BH Open Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Сараева 24 — 26 чэрвеня 2011 року 6 000 €[32]
3 GameGune 2011 Сьцяг Гішпаніі Більбао 22 — 24 ліпеня 2011 року 3 000 €
3 ASUS Summer 2011 Сьцяг Украіны Кіеў 13 — 14 жніўня 2011 року 27 500 рублёў
3 e-STARS Seoul 2011 Сьцяг Рэспублікі Карэя Сэул З 19 па 21 жніўня 2011 року $9 200[33]
2 Samsung European Championship 2011 Сьцяг Польшчы Варшава З 7 па 9 кастрычніка 2011 року $10 000[34]
2 ESWC 2011 Сьцяг Францыі Парыж 22 — 24 кастрычніка 2011 року $6 000[35]
4 MSI Beat IT Russia 2011 Сьцяг Украіны Кіеў 19 — 21 лістапада 2011 року $1 000[36]
3 Dreamhack Winter 2011 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 24 — 26 лістапада 2011 року $4 275[37]
2012
1 IEM VI Global Challenge Kiev Сьцяг Украіны Кіеў 19 — 22 студзеня 2012 року $16 000[38]
2 Kingston Trilogy Tour 2012 Сьцяг Турэччыны Стамбул 4 лютага 2012 року $1 000[39]
2 IEM VI World Championship Finals Сьцяг Нямеччыны Гановэр 6 — 10 сакавіка 2012 року $20 000[40]
1 TECHLABS Cup Russia 2012 Сьцяг Расеі Масква 18 сакавіка 2012 року $10 000
2 Copenhagen Games 2012 Сьцяг Даніі Капэнгаген 6 — 7 красавіка 2012 року 4 700 €[41]
2 TECHLABS Cup Belarus showmatch 2012 Сьцяг Беларусі Менск 23 траўня 2012 року $1 300[42]
2 DreamHack Summer 2012 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 17 — 18 чэрвеня 2012 року $3 630[43]
2 GameGune 2012 Сьцяг Гішпаніі Більбао 27 — 29 ліпеня 2012 року 6 000 €[44][45]
2 TECHLABS Cup Ukraine 2012 Сьцяг Украіны Кіеў 29 верасьня 2012 року $3 000[46]
2 Pro Gamer Series Exponor 2012 Сьцяг Партугаліі Порту 10 — 14 кастрычніка 2012 року 4 000 €[47]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зводная статыстыка па турнірах.

Рок Колькасьць турніраў 1 месца 2 месца 3 месца Прызавыя Прызавыя на асобу
2010—2012 38 15 11 8 $390 110 $78 022
2010 14 8 1 3 $219 950 $43 990
2011 14 5 2 5 $97 150 $19 430
2012 10 2 8 0 $73 010 $14 602

Рэкордныя прызавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сума прызавых у 2012 годзе — $387 320 (па становішчу на 7 красавіка 2012 р.[23]), што ёсьць найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсыйнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming ($183 000 у 2003 годзе) і fnatic ($189 000 у 2009 годзе).

Рэйтынґ гульцоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках 2010 року папулярны сайт HLTV.org склаў рэйтынґ 20 найлепшых гульцоў па Counter-Strike, першае месца ў якім атрымаў Ягор «markeloff» Маркелаў. Сяргей «Starix» Ішчук атрымаў 4-е месца, Іаан «Edward» Сухараў — 5-е, а капітан каманды Даніла «Zeus» Тэсьленка, акрамя 19-го месца, атрымаў званьне «Найлепшага капітана року»[48][49].

Counter-Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 2012 року ўвесь склад каманды Counter-Strike перайшоў на новую гульнявую дысцыпліну. У лютым 2013 року адбыўся першы баявы хрост на лан-турніры ў Вене. Першыя мэдалт хлопцы выйгралі ў красавіку таго ж року на фіналах пятага сэзону SLTV StarSeries у Кіеве.

У жніўні 2013 року ў складзе каманды адбыліся сур’ёзныя зьмены, каманду пакінуў Ягор Маркелаў. Пасьля невялікае паўзы, мэнэджмэнт каманды прыняў рашэньне і запрасіў двух гульцоў з Расеі — Дзяніса Косьціна й Антона Калесьнікава, малодшага брата Аляксея Калесьнікава. Асноўнымі задачамі пастаўленымі перад складам былі згулянасьць і стабільнасьць. Аднак калектыў ня здолеў паказаць добрых вынікаў і пасьля DreamHack Winter 2013 у камандзе зноўку адбыліся зьмены.

9 сьнежня 2013 року каманду пакінуў Арсень Трыножанка й Антон Калесьнікаў. Трыножанка заявіў, што пакідаючы каманду, ён застанецца ў праекце Natus Vincere.

28 ліпеня 2017 року арґанізацыя выключыла Ладзіслава «GuardiaN» Ковача і Дзяніса «seized» Косьціна з асноўнага складу па Counter-Strike: Global Offensive. Кантракты гульцоў выстаўлены на трансфэр. Галоўнаю прычынаю выключэньня гульцоў стала нездавальняючы выступ каманды на PGL Major Kraków 2017. На турніры ў Польшчы  Natus Vincere G2A не змаглі патрапіць у сетку плэй-оф і ўпершыню за тры рокі пазбавіліся статусу «Леґенд».

9 жніўня 2017 року Даніла «Zeus» Тэсьленка перайшоў у Natus Vincere G2A пасьля року выступаў за Gambit Esports. У стартавы склад таксама вярнуўся Дзяніс «seized» Косьцін, якога выстаўлялі на трансфэр пасьля выніку каманды на PGL Major Kraków 2017.

17 кастрычніка 2017 году зьявіліся чуткі аб выключэньні Дзяніса «seized» Косьціна з асноўнага складу Na'Vi. На наступны дзень арґанізацыя пацьвердзіла гэтую інфармацыю.

6 лістапада 2017 году стала вядома, што Дзяніс «electronic» перайшоў з каманды FlipSid3 Tactics у Natus Vincere.

Сучасны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя
Сьцяг Украіны Zeus Даніла Тэсьленка
Сьцяг Украіны s1mple Аляксандар Костылеў
Сьцяг Расеі flamie Ягор Васільеў
Сьцяг Расеі Boombl4 Кірыла Міхайлаў
Сьцяг Расеі electronic Дзяніс Шарыпаў

Трэнэр каманды: Сьцяг Украіны Міхайла «Kane» Благін

Папярэднія ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Перайшоў у
Сьцяг Расеі seized Дзяніс Косьцін Vega Squadron
Сьцяг Славаччыны GuardiaN Ладзіслаў Ковач FaZe Clan
Сьцяг Украіны starix Сяргей Ішчук UnderPressure
Сьцяг Украіны ceh9 Арсень Трыножанка Скончыў кар’еру
Сьцяг Расеі kibaken Антон Калесьнікаў Vega Squadron
Сьцяг Украіны markeloff Ягор Маркелаў Flipside Tactics
Сьцяг Украіны Edward Іаан Сухараў Winstrike Team

Былыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад з 8 сьнежня 2013 — 16 сакавіка 2015 року[50]
  • Сьцяг Украіны Даніла «Zeus» Тэсьленка (Харкаў)
  • Сьцяг Украіны Сяргей «Starix» Ішчук (Кіеў)
  • Сьцяг Украіны Іаан «Edward» Сухарёв (Харкаў)
  • Сьцяг Расеі Дзяніс «seized» Косьцін (Москва)
  • Сьцяг Славаччыны Ладзіслаў «GuardiaN» Ковач (Браціслава)

Склад з 20 жніўня — 8 сьнежня 2013 року[51]

  • Сьцяг Украіны Даніла «Zeus» Тэсьленка (Харкаў)
  • Сьцяг Украіны Сяргей «Starix» Ішчук (Кіеў)
  • Сьцяг Украіны Арсень «ceh9» Трыножанка (Львоў)
  • Сьцяг Расеі Антон «kibaken» Калесьнікаў
  • Сьцяг Расеі Дзяніс «seized» Косьцін

Склад зь лістапада 2012 — ліпеня 2013 року:

  • Сьцяг Украіны Даніла «Zeus» Тэсьленка (Харкаў)
  • Сьцяг Украіны Сяргей «Starix» Ішчук (Кіеў)
  • Сьцяг Украіны Арсень «ceh9» Трыножанка (Львоў)
  • Сьцяг Украіны Іаан «Edward» Сухарёв (Харкаў)
  • Сьцяг Украіны Ягор «Markeloff» Маркелаў (Днепрапятроўск)

Удзел у турнірах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
2013
5-8 Mad Catz CS:GO Invitational Сьцяг Аўстрыі Вена 24 — 25 лютага 2013 року няма[52]
5-8 RaidCall EMS Spring 2013 Cup #4 online 14 сакавіка 2013 року няма[53]
4 TECHLABS Cup 2013 Сьцяг Расеі Масква 23 сакавіка 2013 року $1 000[54]
25-32 Copenhagen Games 2013 Сьцяг Даніі Капэнгаген 29 — 30 сакавіка 2013 року няма[55]
3 SLTV StarSeries V Сьцяг Украіны Кіеў сакавік — красавік 2013 року $2 500[56][57]
3-4 RaidCall EMS Summer 2013 Cup #2 online 21 траўня 2013 року $100[58]
3-4 RaidCall EMS Summer 2013 Cup #3 online 29 траўня 2013 року $100[59]
3-4 FACEIT Cup May 2013 online 30 траўня 2013 року $175[60]
9-16 RaidCall EMS Summer 2013 Cup #4 online 4 — 5 чэрвеня 2013 року няма[61]
2 SLTV StarSeries VI Сьцяг Украіны Кіеў чэрвень — ліпень 2013 року $3 000[62][63]
2 Prague Challenge Сьцяг Чэхіі Прага 13 — 14 ліпеня 2013 року 3 000 €[64]
9-16 RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #1 online 1 — 4 верасьня 2013 року няма[65]
5-8 RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #2 online 10 — 12 верасьня 2013 року няма[66]
3-4 DreamHack Bucharest 2013 Сьцяг Румыніі Бухарэст 14 — 15 верасьня 2013 року $1 500[67]
3-4 RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #3 online 17 — 18 верасьня 2013 року $100[68]
3-4 RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #4 online 24 — 25 верасьня 2013 року $100[69]
2 TECHLABS Cup BY 2013 Сьцяг Беларусі Менск 29 верасьня 2013 року $1 500[70]
5-6 RaidCall EMS One Fall 2013 Finals Сьцяг Нямеччыны Кёльн 26 — 27 кастрычніка 2013 року $2 000[71]
3 TECHLABS Cup 2013 Grand Final Сьцяг Расеі Масква 16 — 17 лістапада 2013 року $3 500[72]
9-16 DreamHack Winter 2013 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 28 — 30 лістапада 2013 року $2 000[73]
2 SLTV StarSeries VIII Сьцяг Украіны Кіеў 20 — 22 сьнежня 2013 року $4 000[74]
2014
1 SLTV StarSeries IX Сьцяг Украіны Кіеў 2 — 4 траўня 2014 року $14 000[75]
2 DreamHack Summer 2014 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 15 — 17 чэрвеня 2014 року $5 000[76]
4 ESEA Invite Season 16 Global Finals Сьцяг ЗША Далас 28 — 30 чэрвеня 2014 року $4 000[77]
2 IronGaming Сьцяг ЗША Остын 6 — 7 ліпеня 2014 року $2 000[78]
1 Caseking of The Hill #1 online 17 ліпеня 2014 року 750 €[79]
1 Caseking of The Hill #2 online 24 ліпеня 2014 року 750 €
1 Caseking of The Hill #3 online 31 ліпеня 2014 року 750 €[80]
2 Caseking of The Hill #4 online 7 жніўня 2014 року 250 €[81]
5-8 ESL One Cologne 2014 Сьцяг Нямеччыны Кёльн 14 — 17 жніўня 2014 року $10 000[82]
2 SLTV StarSeries X Сьцяг Украіны Кіеў 30 — 31 жніўня 2014 року $7 000[83]
1 Game Show CS:GO League Finals Сьцяг Расеі Масква 3 — 5 кастрычніка 2014 року $12 000[84]
2 SLTV StarSeries Season XI Finals Сьцяг Украіны Кіеў 18 — 19 кастрычніка 2014 року $7 000[85]
4 ESWC 2014 Сьцяг Францыі Парыж 30 кастрычніка — 2 лістапада 2014 року $5 000[86]
3 Dreamhack Winter 2014 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 27 — 29 лістапада 2014 року $22 000[87]
2015
5-8 ESL One Katowice 2015 Сьцяг Польшчы Катавіцы 11 — 15 сакавіка 2015 року $10 000[88]
5-8 SLTV StarSeries S XII LAN Finals Сьцяг Украіны Кіеў 27 — 29 сакавіка 2015 року $1 500[89]
1 ESL Pro League 2014/2015. LAN Finals Сьцяг Нямеччыны Кёльн 10 — 12 красавіка 2015 року $15 000[90]
5-6 FACEIT League 2015 Finals Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан 1 — 3 траўня 2015 року $6 000
3 Gfinity Spring Masters II Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан 15 — 17 траўня 2015 року $5 000
3 Fragbite Masters Season 4 Сьцяг Швэцыі Стакгольм 6 — 7 чэрвеня 2015 року $11 000
2 DreamHack Summer 2015 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 13 — 15 чэрвеня 2015 року $6 000
1 SLTV StarSeries S XIII LAN Finals Сьцяг Украіны Кіеў 19 — 21 чэрвеня 2015 року $22 000
7 ESL ESEA Pro League online 4 траўня — 23 чэрвеня 2015 року $10 000
1 ESWC 2015 Сьцяг Канады Манрэаль 10 — 12 ліпеня 2015 року $30 000
3 FACEIT League 2015 Stage 2 Finals Сьцяг Гішпаніі Валенсія 16 — 18 ліпеня 2015 року $16 250
2 CEVO Professional Season 7 Finals Сьцяг ЗША Каламбус 24 — 26 ліпеня 2015 року $20 250
1 Dreamz Media’s CS:GO Champions League online 11 жніўня 2015 року $15 000
5-8 ESL One Cologne 2015 Сьцяг Нямеччыны Кёльн 20 — 23 жніўня 2015 року $10 000
4 PGL Season 1 online 2 — 4 верасьня 2015 року $3 000
2 Gaming Paradise 2015 Порторож 6 — 8 верасьня 2015 року $15 000
7-8 ESL ESEA Dubai Invitational 2015 Сьцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Дубай 10 — 12 верасьня 2015 року $7 500
4 Сounter Pit League online 24 верасьня 2015 року $4 000
2 Azubu.tv Showmatch online 16 кастрычніка 2015 року $5 000
2 DreamHack Open Cluj-Napoca 2015 Сьцяг Румыніі Клуж-Напока 28 кастрычніка — 1 лістапада 2015 року $50 000
7-8 CEVO Season 8 Сьцяг ЗША Каламбус 9 лістапада 2015 року $2 500
1 IEM San Jose 2015 Сьцяг ЗША Сан-Хасэ 21 — 22 лістапада 2015 року $56 250
2 ESL ESEA Pro League S2 Сьцяг Нямеччыны Кёльн 13 — 15 сьнежня 2015 року $50 000
2016
2 SL i-league StarSeries S XIV Сьцяг Беларусі Менск 13 — 17 студзеня 2016 року $40 000
1 DreamHack Leipzig 2016 Сьцяг Нямеччыны Ляйпцыґ 18 — 24 студзеня 2016 року $50 000
3-4 IEM Katowice 2016 Сьцяг Польшчы Катавіцы 4 — 6 сакавіка 2016 року $23 000
1 Counter Pit League S2 Сьцяг Харватыі Спліт 17 — 19 сакавіка 2016 року $40 000
2 MLG Columbus 2016 Сьцяг ЗША Каламбус 29 сакавіка — 3 красавіка 2016 року $150 000
2 DreamHack Masters Malmö 2016 Сьцяг Швэцыі Мальмё 12 — 17 красавіка 2016 року $50 000
2 SL i-League Invitational Сьцяг Украіны Кіеў 19 — 22 траўня 2016 року $20 000
5-8 ESL One Cologne 2016 Сьцяг Нямеччыны Кёльн 5 — 10 ліпеня 2016 року $35 000
1 ESL One New York 2016 Сьцяг ЗША Нью-Ёрк 30 верасьня — 2 кастрычніка $125 000

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зводная статыстыка па турнірах.

Рок Колькасьць турніраў 1 месца 2 месца 3 месца Прызавыя Прызавыя на асобу
2013—2016 59 11 15 13 $794 795 $158 959
2013 20 0 2 8 $21 175 $4235
2014 9 4 4 0 $35 070 $7014
2015 23 5 5 4 $365 550[91] $73 110
2016 7 2 4 1 $373 001 $74 600

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чым займаўся ў апошні час Arbalet (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  2. ^ Arbalet Cup Asia 2010: Дзень другі (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  3. ^ Дапамажы Na'Vi знайсьці імя (анг.). HLTV.org. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  4. ^ Вынікі конкурсу на назву для каманды Na`Vi (рас.). GameInSide.ua - кібэрспорт ва Ўкраіне. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  5. ^ Цярністы шлях да золата IEM4 (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  6. ^ Arbalet Cup Best of Four: рэпартаж (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  7. ^ Украінская каманда па CS 1.6 перамагла на «Arbalet Cup-СНД». Падрабязнасьці. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  8. ^ NaVi прапусьцяць ASUS Winter 2010 (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  9. ^ Arbalet Cup Europe 2010 Summer: рэсартах (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  10. ^ ESWC Украіна: рэпартаж (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  11. ^ UNiTED і NaVi могуць апынуцца ў адной ґрупе на ESWC 2010. CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  12. ^ Украінцы выйгралі чэмпіянат сьвету па Counter-Strike (рас.). Падрабязнасьці. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  13. ^ Na`Vi ствараюць гісторыю!!! (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  14. ^ Na´Vi confirmed for GameGune (анг.). HLTV.org. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  15. ^ Абнавіўся рэйтынґ заробкаў ад Arbalet Cup (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  16. ^ Вынікі турніру GameGune 2010 (рас.). www.sport.ua. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  17. ^ EM Шанхай: fnatic чэмпіёны! (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-8-5 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  18. ^ Украінская каманды Natus Vincere паедзе на World Cyber Games 2010 (укр.). watcher.com.ua. Праверана 2010-8-22 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  19. ^ NaVi мецяць у SK? (рас.). cyberfight.ruПраверана 2010-10-22 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  20. ^ WeMade FOX win WEM 2010 (анг.). hltv.org. Праверана 2010-11-7 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  21. ^ Рэпардаж з DreamHack Winter 2010 — Дзень трэці (рас.). gameinside.ua. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  22. ^ Dreamhack Winter: Na`Vi скончваюць рок непераможнымі! (рас.). cyberfight.ru. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  23. ^ а б Кібэрспартовы індэкс Counter-Strike: Natus Vincere (анг.). SK Gaming. Праверана 2010-7-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  24. ^ Na`Vi выйгралі $220,000 за рок!. gameinside.ua. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  25. ^ Extreme Masters 5: Сьветавыя фіналы - CS 1.6. ProPlay. Праверана 2011-03-07 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  26. ^ IEM 5: На Na`Vi накладзеныя санкцыі. CYBERFIGHT.RU. Праверана 2011-03-07 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  27. ^ Counter-Strike: Na´Vi top PiNG, win Arbalet Cup Ukraine (анг.). sk-gaming.com. Праверана 2010-10-30 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  28. ^ Intel Challenge Super Cup 7: NaVi чэмпіёны!. CYBERFIGHT.RU. Праверана 21 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  29. ^ OSPL SPRING 2011 Counter-Strike — NaVi перамагаюць на турніры. CYBERFIGHT.RU. Праверана 6 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  30. ^ Na´Vi пераможцы ASUS Spring. hltv.org. Праверана 29 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  31. ^ Na´Vi claim DH Summer bronze. hltv.org. Праверана 20 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  32. ^ Adepto BH Open 2011. ProPlay. Праверана 27 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  33. ^ Вынікі e-STARS Seoul 2011 Архіўная копія ад 2012-03-19 г.
  34. ^ Вынікі Samsung European Championship 2011 Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  35. ^ Вынікі Electronic Sports World Cup 2011 Праверана 2013-09-02 г.
  36. ^ Moscow Five перамагаюць на MSI BEAT IT Russia 2011 Праверана 2013-09-02 г.
  37. ^ fnatic перамагаюць на MSI BEAT IT 2011 Праверана 2013-09-02 г.
  38. ^ Na`Vi панаваюць над SK і перамагаюць на Кіеве Праверана 2013-09-02 г.
  39. ^ HLTV.org — Навіны: M5 перамагаюць на Kingston Trilogy Tour 2012
  40. ^ ESC зрынаюць чэмпіёнаў Na`Vi на IEM Праверана 2013-09-02 г.
  41. ^ fnatic triumph after Na`Vi thriller Праверана 2013-09-02 г.
  42. ^ TECHLABS Cup Belarus 2012 скончаны Праверана 2013-09-02 г.
  43. ^ fnatic перамагаюць на DreamHack Summer 2012 Праверана 2013-09-02 г.
  44. ^ GameGune 2012 Праверана 2013-09-02 г.
  45. ^ fnatic перамагаюць на GameGune 2012 Праверана 2013-09-02 г.
  46. ^ place2play.ru win TECHLABS Праверана 2013-09-02 г.
  47. ^ fnatic праваджаюць Na`Vi на PGS Праверана 2013-09-02 г.
  48. ^ Markeloff - найлепшы гулец 2010 року!. navi-gaming.com. Праверана 23 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  49. ^ Топ 20 гульцоў 2010: Увядзеньне. HLTV.org. Праверана 23 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  50. ^ Зьмены ў калектыве
  51. ^ HLTV.org — News: Na`Vi add seized and kibaken
  52. ^ Mad Catz CS:GO Invitational
  53. ^ ProPlay / Навіны / RC EMS Cup #4 Праверана 2013-03-16 г. Архіўная копія ад 2013-03-16 г.
  54. ^ TECHLABS Cup 2013 Праверана 2013-08-28 г.
  55. ^ Copenhagen Games 2013 Праверана 2013-08-28 г.
  56. ^ SLTV StarSeries V Праверана 2013-08-28 г.
  57. ^ virtus-over-nip-to-win-sltv-finals Праверана 2013-08-28 г.
  58. ^ Western Wolves win EMS Cup #2 Праверана 2013-09-02 г.
  59. ^ NiP beat LDLC to win EMS Cup #3 Праверана 2013-09-02 г.
  60. ^ NiP win FACE IT Cup over Virtus.pro Праверана 2013-08-28 г.
  61. ^ LDLC.com win RC EMS One Cup #4 Праверана 2013-08-28 г.
  62. ^ SLTV StarSeries VI
  63. ^ HLTV.org — News: NiP hold off Na`Vi to win StarSeries VI
  64. ^ HLTV.org — News: Nostalgie beat Na`Vi, win in Prague
  65. ^ RC EMS One Fall Cup #1 final
  66. ^ RaidCall EMS One Fall Cup #2 Праверана 2013-09-26 г.
  67. ^ NiP win DH Bucharest over LD Праверана 2013-09-15 г.
  68. ^ Astana win RC EMS One Fall Cup #3 Праверана 2013-09-19 г.
  69. ^ RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #4 Праверана 2013-09-26 г.
  70. ^ TECHLABS Cup BY 2013 Праверана 2013-09-29 г.
  71. ^ RaidCall EMS One Fall 2013 Finals Праверана 2013-10-28 г.
  72. ^ TECHLABS Cup 2013 Grand Final Праверана 2013-11-17 г.
  73. ^ DreamHack Winter 2013 Праверана 2013-11-30 г.
  74. ^ AGAiN win SLTV StarSeries VIII Праверана 2013-12-22 г.
  75. ^ Natus Vincere win SLTV StarSeries IX Праверана 2014-05-04 г.
  76. ^ DreamHack Summer 2014 Праверана 2014-06-17 г.
  77. ^ ESEA Invite Season 16 Global Finals Праверана 2014-06-30 г.
  78. ^ IronGaming Праверана 2014-07-07 г.
  79. ^ Caseking of The Hill #1 Праверана 2014-08-07 г.
  80. ^ Caseking of The Hill #3 Праверана 2014-08-07 г.
  81. ^ Caseking of The Hill #4 Праверана 2014-08-07 г.
  82. ^ ESL One Cologne 2014
  83. ^ SLTV StarSeries X Праверана 2014-09-01 г.
  84. ^ Game Show League Finals
  85. ^ SLTV StarSeries Season XI Lan Finals
  86. ^ ESWC 2014
  87. ^ Dreamhack Winter 2014
  88. ^ ESL One Katowice 2015
  89. ^ SLTV StarSeries S XII LAN Finals
  90. ^ ESL Pro League 2014/2015. LAN Finals
  91. ^ Каманда Na’Vi (Natus Vincere) CS:GO. game-tournaments.com. Праверана 2016-04-18 г.