Ігар Карнялюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ігар Карнялюк
Ігар Яўгенавіч Карнялюк
Дата нараджэньня 16 лістапада 1962
Месца нараджэньня Берасьце, СССР
Гады творчасьці 1982 — цяпер
Краіна Сьцяг СССР СССР, Сьцяг Расеі Расея
Прафэсіі кампазытар, сьпявак
http://www.igorkorneluk.ru

І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (16 лістапада 1962, Берасьце, БССР) — савецкі і расейскі музы́ка і кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 8-е клясы, у 1977 годзе, паступіў у Берасьцейскую музычную вучэльню №1[1] на тэарэтыка-кампазытырскае аддзяленьне. Але ўжо праз год зьехаў у Ленінград[2].

У 1982 годзе скончыў музычную вучэльню пры Ленінградзкай кансэрваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, у 1987 скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю па клясе кампазыцыі. Як кампазытар, Ігар фармаваўся на творчасьці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 Ігар Карнялюк працаваў музычным кіраўніком Ленінградзкага тэатру «Буф» і складаў для яго музыку. У 1985 годзе адбыўся фанаграфічны дэбют кампазытара: фірма «Мэлёдыя» выпусьціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананьні А. Асадуліна. У 1988 годзе Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал фэсту «Песьня году».

Ігар Карнялюк ёсьць аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расейскі пераклад», «Тарас Бульба».

Песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песьняў.[3] Як кампазытар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песьні:

  • Билет на балет
  • Будем танцевать
  • Возвращайся
  • Город, котого нет
  • Дожди
  • Дым
  • Клёво
  • Мало-ли…
  • Месяц май
  • Милый
  • Пора домой
  • Ходим по Парижу

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кружэлкі зь песьнямі Ігара Карнелюка[4]:

  • 1988 — Билет на балет
  • 1990 — Подожди
  • 1994 — Я не могу так жить
  • 1994 — Мои любимые песни
  • 1998 — Привет, а это Корнелюк!
  • 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Культурнае жыццё Брэста 1945 - 1990-я гг. Культурнае жыццё Брэста 1945 - 1990-я гг.. Берасьцейскі гарадзкі выканаўчы камітэт (11 лістапада 2008). Праверана 8 красавіка 2009 г.
  2. ^ Информация о персоне: Игорь Корнелюк(рас.). RussianDVD.com. Праверана 8 красавіка 2009 г.
  3. ^ Ігар Карнялюк: Я, как и Бах, мастеровитый человек(рас.)
  4. ^ Диски с песнями И. Корнелюка(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]