Ізабэля Бэлцік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізабэля Бэлцік
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяІзабэля Моніка Бэлцік
Izabela Monika Bełcik
Нарадзілася29 лістапада 1980 (43 гады)
Мальбарк, Мальбарскі павет, Паморскае ваяводзтва, Польшча
Рост185 см
Вага65 кґ
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыягульнёвая
Прафэсійная кар’ера

Ізабэ́ля Мо́ніка Бэ́лцік (па-польску: Izabela Monika Bełcik; нарадзілася 29 лістапада 1980 року ў Мальбарку) — польская валейбалістка, гульнёвая клюбу «Трэфль» ды зборнае Польшчы, двухразовая чэмпіёнка Эўропы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У валейболе з 1997 року. Выступала за каманды ШМС (Сасновец), «Энэрґія-Ґеданя» (Ґданьск), «ПТПС Нафта-Ґаз» (Піла) і «Мушынянка» (Мушына). Чатыры разы перамагала ў чэмпіянаце Польшчы ў 2008, 2009, 2012 і 2013 роках.

Выступала за ўсе зборныя Польшчы: у 1997 годзе заваявала бронзавы мэдаль на юнацкім чэмпіянаце Эўропы, на чэмпіянаце сьвету сярод дзяўчатаў заняла 7 месца з зборнай. У 2003 ды 2005 роках на чэмпіянатах Эўропы атрымлівала перамогу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіёнка Польшчы сярод дзяўчат 1999 року
  • Чэмпіёнка Польшчы: 2007/2008, 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013
  • Віцэ-чэмпіёнка Польшчы: 2005/2006, 2009/2010, 2010/2011
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Польшчы: 2004/2005, 2013/2014
  • Уладальніца Кубка Польшчы: 2014/2015
  • Уладальніца Супэркубка Польшчы 2009 року
  • Фіналістка Кубка Эўрапейскае канфэдэрацыі валейболу: 2014/2015

У зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарослыя змаганьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіёнка Эўропы 2003 і 2005 рокаў
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2009 року
  • 4 месца на чэмпіянаце Эўропы 2007 року
  • 6 месца ў сьветавым Ґран-пры 2007 року
  • 8 месца на Кубку сьвету 2003 року
  • Уладальніца Кубка П’емонту 2009 року
  • Срэбны прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 року

Юніёрскія змаганьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 1997 року (Славаччына)
  • Бронзавы прызэр эўрапейскага моладзевага турніру ў Партуґаліі
  • 5 месца на моладзевым чэмпіянаце сьвету 1999 року
  • 7 месца на юніёрскім чэмпіянаце сьвету 1997 року

Іншыя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дабрачынная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Ізабеля разам зь сяброўкамі па зборнай адмыслова зьнялася для календара на 2008 рок, сродкі ад продажу якога пайшлі на лячэньне Аґаты Мруз[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Calendar for Agata Mroz Праверана 2012-08-12 г. Архіўная копія ад 2008-06-19 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізабэля Бэлціксховішча мультымэдыйных матэрыялаў