Ільля Дубінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Дубінец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 2004(2004-06-22)[1] (19 гадоў)
Рост 183 см[3]
Вага 73 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак (у арэндзе з клюбу «Дынама Менск»)
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Дынама Менск 2 (0)
2023—4 Слуцак 15 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Ільля́ Дубіне́ц (нар. 22 чэрвеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку» (у арэндзе зь менскага «Дынама»).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама». У сэзоне 2022 году футбаліст пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2023 году гулец пачаў трэнавацца з асноўнай камандай[4]. Дэбютаваў за клюб 18 сакавіка 2023 году ў матчы 1-га туру чэмпіянату Беларусі супраць «Іслачы», замяніўшы на 89-й хвіліне Андрэя Рылача[5]. У ліпені 2023 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцку»[6], які пакінуў па заканчэньні тэрміну арэнды ў студзені 2024 году[7]. У сакавіку 2024 году зноў быў арандаваны «Слуцкам»[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2022 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 14 чэрвеня 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану, вызначыўшыся галявой перадачай. У сакавіку 2023 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]