Іта Эвэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Іта Эвэр (эст. Ita Ever; 1 красавіка 1931 г, Пайдэ, Эстонія) — савецкая і эстонская акторка тэатра і кіно, народная артыстка Эстоніі.
Біяграфія [рэдагаваць]
Іта Эвэр нарадзілася 1 красавіка 1931 ў горадзе Пайдэ павета Ярва.
Упершыню на сцэну Эстонскага тэатра драмы Іта Эвер выйшла ў 1949 годзе, десяцікласніцай, удзельніцай школьнага драмгуртка. Тады яна сыграла ролю ў п’есе Арбузава «Таня». У 1953 годзе яна скончыла Эстонскую студыю ГІТІСа і разам з дваццацьцю сакурснікамі была прынята ў Эстонскі тэатар драмы. Іта Эвэр сыграла на гэтай сцэне каля 120 роляў. І прыкладна столькі ж — на эстрадзе, на тэлебачаньні, радыё і ў кіно.