Абмаражэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абмаражэньне
Спэцыяльнасьць рэаніматалёгія
Абмаражэньне ў Вікісховішчы

Абмаражэньне — пашкоджаньне тканак скуры праз замярзаньне. Найчасьцей закранае аддаленыя ад сэрца вялікія адчыненыя ўчасткі скуры. Ускладненьне вядзе да зьмярцьвеньня тканак.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашкоджаньне прадухіляецца праз выхад на мароз у шматслойным адзеньні і змазваньне твару і рук тлустым крэмам (здор, камфорны алей і шмалец), расьціраньне твару толькі сухой далоньню і ўсьміханьне, жвавы рух на марозе і адпачынак па вяртаньні ў цёплае месца. Варта ўнікаць нашэньня мэталічных упрыгожваньняў, прагулак на галодны страўнік, паленьня цыгарэтаў і піцьця алькаголю на марозе. Таксама адзеньне і абутак маюць быць цёплымі, сухімі і непрадзімальнымі з натуральнай поўсьці і скуры. Галаўны ўбор і капюшон маюць захінаць вушы. Захоўваньню цеплыні спрыяюць шарсьцяныя шкарпэткі і пальчаткі (рукавіцы), шалік і абутак са сьцілкамі (валёнкі)[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашкоджаньню спрыяе цеснае і вільготнае адзеньне і абутак, цялеснае ператамленьне, голад, змушанае працяглае нерухомае і нязручнае становішча, папярэдняя халадавая траўма, паслабленьне перанесенымі хваробамі, патлівасьць ног, хранічныя хваробы сасудаў ніжніх канцавінаў і сардэчна-сасудзістай сыстэмы, цяжкія мэханічныя пашкоджаньні з стратай крыві, паленьне[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашкоджаньне выяўляецца праз паколваньне і бледнасьць скуры, пасьля саграваньня ўзьнікае боль, ацёк і пухіры на скуры[3].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000—2011 гг. па хуткую мэдычную дапамогу з абмаражэньнем зьвярталіся ад 1,5 тыс. да 3,5 тыс. чалавек за год[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]