Абмеркаваньне шаблёну:Сьцягафікацыя/Беларусь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правіла трох адкатаў. Ананім 86.57.142.194 павінен быць заблякаваны, і павінна быць вернутая ранейшая вэрсія. --Ліцьвін 16:29, 10 лістапада 2008 (UTC)

Гэта нашмат больш складанае пытаньне і яно, на жаль, не разьвяжацца блякаваньнямі і правілам трох адкатаў. На гэтай старонцы нідзе не згадана што гэта за сьцяг, таму па змоўчаньні гэта дзяржаўны. Увогуле, магчыма будзе лепей зусім адмовіцца ад выкарыстаньня сьцяга Беларусі пры апісаньні падзеяў пасьля 1995 году (апроч выпадкаў з артыкуламі пра сьцягі і падобнымі) як найбольш нэўтральнага варыянту? —zedlik 18:03, 10 лістапада 2008 (UTC)
Я пазначыў глядзіце таксама Дваістасьць сымболікі Беларусі. Ніякіх праблем ня бачу. --Ліцьвін 18:06, 10 лістапада 2008 (UTC)
Так, але гэта ні да чаго не абавязвае. Калі так рабіць і спасылацца на нацыянальны сьцяг, то каля сьцягу мусіць стаяць зноска, а ў адпаведнай сэкцыі напісана, што на гэтай старонцы ў якасьці сьцягу Беларусі выкарыстоўваецца нацыянальны беларускі сьцяг і гэта спасылка. І так для кожнага артыкула.
Я пакуль прыбяру выяву зь сьцягу па змоўчаньні як нэўтральны варыянт і пастаўлю абарону на рэдагаваньне зарэгістраванымі ўдзельнікамі для спыненьня вайны рэдагаваньняў. Але гэта не зьяўляецца вырашэньнем праблемы і пытаньне пра сьцяг варта вырашаць, бо ў апошняй дыскусіі на гэтую тэму мы не дасягнулі ніякіх пагадненьняў.
zedlik 18:26, 10 лістапада 2008 (UTC)
Мабыць як дасягнулі. Думаю, ня трэба было нічога прыбіраць, па мне спасылкі на артыкул Дваістасьць сымболікі Беларусі звышдастаткова. --Ліцьвін 18:48, 10 лістапада 2008 (UTC)
Думаеце, ананім таксама так мяркуе? Пэўныя варыянты сапраўды былі высунутыя. Магчыма, адзіным варыянтам разьвязаць гэта будзе такі: высоўваюцца прапановы, праводзіцца галасаваньне. Што выбралі, тое выбралі. Вынікі дзенічаюць, напрыклад, год. Праз год — перагаласаваньне з новымі ўдзельнікамі. —zedlik 19:12, 10 лістапада 2008 (UTC)
Спачатку забюракратызуем, а потым перазабюракратызуем, а ўжо затым дэбюракратызуем :) Усё элемэнтарнае проста. Думаеце, ананім таксама так мяркуе? Думаю ня варта так драматызаваць сытуацыю ў сувязі з дзеяньнямі нязгоднага ананіма і з тым што ён там мяркуе. Лепш вярнуць усё як было, актыўныя ўдзельнікі пытаньняў пакуль не задавалі, а ананімы - не пытаюць, яны робяць тое што лічаць патрэбным, бо ім напляваць на меркаваньні іншых. --Ліцьвін 19:56, 10 лістапада 2008 (UTC)
Згодны, што да меркаваньняў ананімных удзельнікаў, новых і сталых ватра ставіцца адпаведна. Але асноўнай маёй думкай была не абарона правоў ананімаў, а спроба зьвярнуць увагу на само пытаньне, якое дагэтуль ня вырашанае. Калі сёньня можна проста адкаціць праўкі ананіма, то заўтра ён прыйдзе зарэгістраваным катыстальнікам — і што тады? Тобо варта ўсталёўваць нейкія пагадненьні, якіх мусяць усе трымацца. А гэта зрабіць можна толькі праз галасаваньне. Добра, тады я прапаную пакуль зрабіць так. Часова вярну старую вэрсію з пазнакай пра нацыянальны сьцяг, бо адносна гэтай прапановы нэгатыўных водгукаў, здаецца, не было (хаця асабіста мне яна падабаецца ўсё меней). Але пасьля зноў узьнікае замкнёнае кола, што патрэбныя спасылкі ў самі артыкулы, дзе шаблён выкарыстоўваецца, ну і гэтак далей. Таму гэта можа быць толькі часовым рашэньнем. Таксама ня ведаю, наколькі варта таго ж Калдуна атаясамліваць з нацыянальным сьцягам. —zedlik 22:17, 10 лістапада 2008 (UTC)
Атаясамлівайце з краінай ;) Паводле фактаў выкладзеных у «Дваістасьць сымболікі Беларусі» выкарыстаньне нацыянальнага сьцяга (які дэ-юрэ застаецца дзяржаўным) магчыма. Ці трэба галасаваньне... у сучасных умовах... насамрэч галасаваньне ўжо было... карацей, паводле Канстытуцыі такія пытаньні на галасаваньне выносіць нельга - гэта калі па Законе, па Галоўным законе ;) --Ліцьвін 22:53, 10 лістапада 2008 (UTC)
Ну вы даяце :) Галасаваньне я меў на ўвазе для таго, каб было куды спаслацца, калі ўзьнікне патрэба, каб не губляць на гэта час. Хаця вынікі таксама рознымі могуць быць :) Зрэшты, калі бягучы варыянт будзе падтрыманы іншымі ўдзельнікамі, то пэўна з гэтага нешта і атрымаецца. Але тады трэба сапраўды прыбраць нацыянальнасьці і не зьмяшчаць гэты шаблён паўсюль дзе толькі можна, бо гэта хутчэй адштурхоўвае, чым прыцягвае. Гэта ж нацыянальны сьцяг! ;)
Я дадаў заўвагі на старонку, зь якімі яна будзе абгрунтаванай, паглядзіце калі ласка, калі што, то можна выправіць у шаблёнах.
zedlik 23:14, 10 лістапада 2008 (UTC)

Калі ласка, зьмяніце сьцяг па-змоўчваньні зь бел-чырвона-белага на чырвона-зялёны. Wizardist г 15:50, 26 сакавіка 2010 (UTC)

Рацыя. --Jauhienij 16:41, 26 сакавіка 2010 (UTC)
Я мяркую, ты сам можаш гэта зрабіць на падставе напісанага ніжэй, бо ў мяне асабіста вялікага жаданьня няма. —zedlik 01:56, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Зраблю праз тыдзень, калі абмеркаваньне ня будзе працягнутае. Wizardist г 08:42, 28 сакавіка 2010 (UTC)

Дадам яшчэ, што тут гуляюць ня нейкія антыбеларускія ідэі (я б і сам з радасьцю пакінуў гэты варыянт), але наконт гэтага ў мяне асабіста прынцыповая пазыцыя: што ёсьць па факту, таму — месца. А выкарыстоўваць іншыя варыянты, як у артыкуле пра Сьцяг Беларусі, гэтак і пра БНР — калі ласка. :) Тым больш, гэта як раз падпарадкоўваецца пяці слупам, а выкарыстаньне як варыянту па-змоўчкі (і ў выніку — у артыкулах пра Граніцы Рэспублікі Беларусь) выглядае як нейкі абсурд. Wizardist г 16:47, 26 сакавіка 2010 (UTC)

Вітаю, па апошніх рэдагаваньнях (за калягодны асэнсаваны тэрмін майго ўдзелу тут), вызначыў прынамсі 2 актыўных мадэратараў, і 1 па футбольнай тэматыцы: Kazimier Lachnovič, Ліцьвін, Dymitr, таму зьвяртаюся да вас: мяне моцна напружвае выкарыстаньне цяперашняга нацыянальнага сьцяга на тым месцы, дзе па ідэі мусіў быць дзяржаўны, і тут гаворка не пра тое, што мне падабаецца/не падабаецца, або хочацца/ня хочацца, я сам прыхільнік БЧБ сьцяга, але мяне абурае выкарыстаньне БЧБ сьцяга пад лукашэнкаўскімі дзеячамі, напрыклад, футбольныя каманды, гэтыя каманды кіруюцца цалкам пралукашэнкаўскімі людзьмі, гульцы - падпісанты праўладнага ліста, а мы ім надаем статус прадстаўнікоў народу праз наш нацыянальны колер, але яны не гуляюць за народ, а калі й гуляюць, то той народ у іхным бачаньні мае ЧЗ сьцяг, што бы яны ня думалі, нават калі там нехта сапраўды за БЧБ. Мая любімая Надзея Астапчук свае перамогі атрымлівала ды ўздымала над астатнімі ЧЗ сцьяг, не БЧБ, вы скажаце: быў іншы час, і што, цяпер пад вынікамі таго ж Недасекава ставіць БЧБ? ад чаго гэта мусіць залежыць? жаданьняў спартсмэнаў? пасьпяховасьці вынікаў? прашу дадаць магчымасьць выкарыстоўваць ЧЗ для прадстаўнікоў афіцыйнай улады, а БЧБ пакідаць для тых, хто афіцыйна выказаўся супраць улады, мяркую, апошніх зь цягам часу будзе ўсё болей, тым ня менш, усе сёньняшнія спартсмэны выступаюць за ЧЗ сьцяг, у адваротным выпадку, нават калі нашмат пазьней, яны павінны будуць паведаміць аб гэтым людзям, інакш, яны на іншым баку расколатага грамадзтва, і тую, іншую частку мы пры ўсім жаданьні ня можам ня ўлічваць

Такая тэхнічная магчымасьць ёсьць: {{сьцяг|Беларусь|1995}}Сьцяг Беларусі. Варта дадаваць для тых, хто па падзеях 2020—2022 гадоў (калі канчаткова высьветлілася, што тая сымболіка ад пачатку мела на мэце прынізіць і абразіць беларусаў «чым горшай яна атрымалася, тым лепей» — паводле яе аўтара расейца Сініцына) не азначыў сваёй грамадзянскай пазыцыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:16, 28 лютага 2023 (+03)[адказаць]
добра, дзякуй, тады дазвольце ўдакладніць: для тых, хто не азначыў сваёй грамадзянскай пазіцыі або тых, хто азначыў яе ў недэмакрытачным(пралукашэнкаўскім або прарасейскім) кірунку, так?
я зьбіраюся ў міжнародных турнірах футбольныя каманды, што прадстаўляюць Беларусь, пазначаць ЧЗ+А (ЧЗ+арнамэнт) сьцягам Hleb23 (гутаркі) 14:28, 28 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Тых, хто працягвае выступаць па падзеях 2020—2022 гадоў пад гэтым сьцягам, на маю думку, лягічна пазначаць адпаведным сьцягам. Таму асабіста я ня супраць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:55, 28 лютага 2023 (+03)[адказаць]