Альбрэхт Брандэнбурскі
А́льбрэхт II, маркгра́ф Брандэнбу́рскі (па-нямецку: Albrecht von Brandenburg, 28 чэрвеня 1490, Кёльн — 24 верасьня 1545, замак Мартынсбург, каля Майнца) — арцыбіскуп магдэбургскі і майнцскі, курфюрст і эрцканцлер Сьвятой Рымскай імпэрыі, адміністратар гальбэрштацкага арцыбіскупства і да прызначэньня кардыналам маркграф Брандэнбурскай маркі разам са сваім старэйшым братам Яхімам. Шматгранная і неадназначная асоба, сучасьнік Лютэра, заступнік Дурэра, Кранаха, Грунэвальда, Бальдунга, Альбрэхт Брандэнбурскі пакінуў вялікі сьлед у гісторыі і мастацтве Нямеччыны.
Дзякуючы сваёй мэцэнацкай дзейнасьці Альбрэхт Брадэнбурскі пакінуў вялікі сьлед у нямецкім мастацтве і першым чынам у жывапісе. Да нашага часу захавалася вялікая колькасьць яго партрэтаў.
-
Люкас Кранах Старэйшы. Партрэт кардынала Альбрэхта Брадэнбурскага. 1528. Эрмітаж. Санкт-Пецярбург
-
Люкас Кранах Старэйшы. Альбрэхт II Брадэнбургскі
-
Люкас Кранах Старэйшы. Партрэт кардынала Альбрэхта Брадэнбурскага ў вобразе сьв. Гераніма. 1526. Музэй мастацтваў Рынглінга. Сарасота. Флорыда
-
Люкас Кранах Старэйшы. Расьпяцьце з Альбрэхтам Брадэнбургскім
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Альбрэхт Брандэнбурскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў