Геранім Стрыдонскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Геранім
Caravaggio - St Jerome, 1606.jpg
Караваджа. Сьвяты Геранім
Сьвяты
Імя Eusebius Sophronius Hieronymus
Нарадзіўся 342
Стрыдон, Далмацыя, Рымская імпэрыя
Памёр 30 верасьня 420
Бэтлеем, Юдэя, Бізантыйская імпэрыя
Шануецца у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах
Дзень памяці у Праваслаўнай царкве 28 чэрвеня [ст. ст. 15 чэрвеня] , у Каталіцкай царкве 30 верасьня
Патрон перакладнікаў
Працы Вульгата

Геранім Стрыдонскі (330, Стрыдон, Далмацыя, Рымская імпэрыя — 30 верасьня 420, Бэтлеем, Юдэя, Бізантыйская імпэрыя) — пісьменьнік-палеміст, філёляг, перакладнік на лацінскую мову тэкстаў Бібліі. Тэкст ягонага перакладу, вядомы пад назваю Вульгата, на Трыенскім царкоўным саборы (1545) быў прызнаны кананічным, а сам Геранім лічыцца адным зь вялікіх айцоў хрысьціянскай царквы, якога каталіцкі касьцёл прылічыў да сьвятых.

Нарадзіўся ў Далмацыі ў 330 у сям’і грэка або ілірыйца. У Рыме атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю, потым наведаў іншыя навуковыя цэнтры. У 373 накіраваўся на Блізкі Усход, папярэдне прыняўшы хрысьціянства. Два гады правёў у Антыёхіі, пасьля накіраваўся ў Халкідонскую пустыню, дзе аддаўся подзьвігам аскетызму, вывучэньню габрэйскай і халдзейскай моў. Наведаўшы Палестыну, Геранім накіраваўся ў Канстанцінопаль, а адтуль зноў у Рым, дзе папа Дамас I зрабіў яго сваім дарадчыкам. Пасьля сьмерці папы (385) назаўсёды пакінуў сталіцу імпэрыі, вярнуўся ў Палестыну і пасяліўся ў Бэтлееме, дзе заснаваў мужчынскі манастыр, вучыў дзяцей і манахаў. Там ён сабраў вялікую бібліятэку, паглыбляў свае веды па старажытных мовах і літаратурах і займаўся перакладам Бібліі на лацінскую мову. Пераклад Гераніма, вядомы пад назвай Вульгаты, пасьля афіцыйна быў прызнаны каталіцкай царквой кананічным. Ён напісаў шэраг палемічных твораў на розныя тэмы, тлумачэньняў да асобных біблейскіх кніг (кніга Роду, Эклезіяст, Эвангельле паводле Мацьвея, Пасланьні апостала Паўла й інш.), якія ў хрысьціянскай літаратуры лічацца аднымі з найлепшых. Ягоныя дагматычныя творы маюць востра палемічны характар, бо іх аўтар быў выдатным майстрам палемікі. За сваё жыцьцё Геранім напісаў каля 180 твораў. Памёр у Бэтлееме каля 419. Праваслаўная царква называе яго блажэнным, а каталіцкая прылічыла да сьвятых[1].

Апроч таго, Геранім пакінуў некалькі істотных гістарычных працаў, у тым ліку кнігу «Пра знакамітых мужоў» (De viris illustribus).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 140, 171.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Геранім Стрыдонскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Патрыстыка