Амаду Тумані Турэ
Генэрал Амаду Тумані Турэ (фр. Amadou Toumani Touré, нар. 4 лістапада 1948, Мопці, Малі) — прэзыдэнт Малі з 26 сакавіка 1991 да 8 чэрвеня 1992 і з 8 чэрвеня 2002.
Першапачаткова імкнуўся стаць настаўнікам, але затым уступіў у шэрагі арміі і пасьля навучаньня ў СССР і Францыі ў 1984 стаў камандуючым парашутыстаў Малі. Пасьля таго, як у 1991 ваенны ўрад Мусы Траорэ жорстка заглушыў народныя дэманстрацыі пратэсту, Турэ узначаліў ваенны пераварот. Прыйшоўшы да ўлады ў якасьці кіраўніка Часовага камітэта па ахове здароўя народа, арганізаваў Нацыянальную канфэрэнцыю, якая выпрацавала новую канстытуцыю Малі. Пасля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў перадаў уладу новаму прэзыдэнту Альфа Ўмару Канарэ.
Амаду Тумані Турэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў