Амялушка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амялу́шка звыча́йная (па-лацінску: Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.
У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеньнім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасьці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу. Даўжыня каля 20 см, маса да 60 г.
Да пачатку XX стагодзьдзя — аб’ект шляхецкага паляваньня. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіньнікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласьць птушкі кавалкамі масла, зьмяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Амялушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў