Андрэа Гэнкель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэа Гэнкель Біятлён
Andrea Henkel Ruhpolding 2012.jpg
Андрэа Гэнкель на Чэмпіянаце сьвету ў Рупольдынгу, 2012 год
Агульная інфармацыя
Поўнае імя па-нямецку: Andrea Henkel
Грамадзянства Нямеччына
Дата нараджэньня 10 сьнежня 1977 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Ільмэнаў, Турынгія, НДР
Рост/Вага 158 см/49 кг
Прафэсія бундэсвэр
Адукацыя Спартовая гімназія Обэргофу
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 2
Алімпійскіх подыюмаў 4
Чэмпіён сьвету 8
Кубак сьвету 1
Малы Кубак сьвету 1
Кар’ера (Кубак сьвету)
Перамог 21 (+ 18 у эстафэтах)
Подыюмаў 52 (Gold medal icon.svg x 21 + Silver medal icon.svg x 18 + Bronze medal icon.svg x 13)
Подыюмаў у эстафэтах 37 (Gold medal icon.svg x 18 + Silver medal icon.svg x 16 + Bronze medal icon.svg x 3)

Андрэ́а Гэ́нкель (па-нямецку: Andrea Henkel; 10 сьнежня 1977, Ільмэнаў, Турынгія, НДР) — нямецкая біятляністка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2002 году й 8-кратная чэмпіёнка сьвету. Малодшая сястра алімпійскай чэмпіёнкі па лыжных гонках Мануэлы Гэнкель.

Андрэа Гэнкель пачынала сваю спартовую кар’еру ў лыжных гонках, але ў 1989 годзе перайшла ў біятлён. Чалец нацыянальнай зборнай: юніёрскай з 1994 году, асноўнага складу з 1998 году.

У сэзоне 2006/2007 выйграла Кубак сьвету. Андрэа ўпэўнена пачала сэзон, але да яго сярэдзіны, з-за хваробы, страціла лідэрства, саступіўшы Ліндзе Грубэн (якая не завяршыла сэзон, сышоўшы са спорту), Аньне Карын Улафсан і Каці Вільгэльм. Тым ня менш, яна змагла вырваць перамогу дзякуючы добраму выступу на апошніх этапах. Апроч агульнага заліку, Гэнкель выйграла таксама й малы «Крыштальны глёбус» у індывідуальных гонках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андрэа Гэнкельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў